Намінал (філатэлія)![]() Наміна́л у філатэліі — намінальная вартасць, якая змешчана на знаку паштовай аплаты. Намінал у філатэліі, як правіла, паказваецца ў грашовых адзінках краіны або тэрыторыі паштовага звароту знакаў паштовай аплаты. У большасці выпадкаў (за рэдкімі выключэннямі) намінал уяўляе сабой прадажны кошт паштовай маркі ў паштовым аддзяленні. Звычайна ён адпавядае франкіровачнаму кошту, гэта значыць вызначае суму паштовага тарыфу за перасылку паштовага адпраўлення і кошту іншых паслуг пошты[1]. Часам намінал можа быць вышэй франкіровачнага кошту (у выпадку знакаў паштовай аплаты з надбаўкай, калі паказаны яшчэ і дадатковы намінал. Але нават і ў такіх выпадках намінал такіх знакаў паштовай аплаты можа быць паменшаны на суму надбаўкі (гэта значыць раўняцца франкіровачнаму кошту), калі паштовая адміністрацыя, каб хутчэй распрадаць паштовую марку, адмовілася ад такой надбаўкі[2]. Віды наміналаў![]()
Адсутнасць наміналуКалі на паштовай марцы не пазначаны намінал, гэта можа азначаць, што марка спецыяльна выпушчаная без ўказання наміналу для аплаты кошту канкрэтнай паштовай паслугі, альбо што дадзеная марка не з’яўляецца паштовай. У такім выпадку гэта можа быць непаштовая марка, да прыкладу, рэкламныя віньеткі (або постэрная марка) або дабрачынныя віньеткі[1]. Змена наміналу![]() У некаторых выпадках паштовае ведамства можа змяніць намінал знака паштовай аплаты ў сілу якіх-небудзь абставінаў. Да прыкладу, на запасах паштовых марак аднаго наміналу можа быць зроблена наддрукоўка для ўказання іншага наміналу, у якім у той час адчуваецца недахоп. Наддрукоўкі на паштовых марках новых наміналаў таксама змянялі іх наміналы ў перыяды гіперінфляцыі па меры абясцэньвання марак наяўных наміналаў[1]. ЗноскіСпасылкі
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia