Інфляцыя![]() Інфля́цыя (ад лац.: inflatio — уздуцце) — працэс абясцэньвання грошай, якія знаходзяцца ў абарачэнні, зніжэнне іх пакупной здольнасці; наяўнасць у сферы абарачэння лішку грошай, не забяспечаных ростам таварнай масы[1]. Адбываецца ў выніку празмернай эмісіі грошай, празмернага попыту на розныя тавары (інфляцыя попыту), апярэджванне росту зарплаты і цэн на рэсурсы (інфляцыя выдаткаў), нізкага курсу нацыянальнай валюты, дэфіцыту бюджэту і інш. У пераважнай большасці выпадкаў наступствам інфляцыі з’яўляецца рост цэн і адпаведнае абясцэньванне грашовай адзінкі. Таму для вымярэння інфляцыі выкарыстоўваюцца розныя індэксы росту цэн (напрыклад, індэкс спажывецкіх цэн), і наогул часта інфляцыя атаясамліваецца з ростам цэн, хаця гэта няправільна. Ва ўмовах, калі рост цэн стрымліваецца, напрыклад, адміністрацыйнымі мерамі, наступствам інфляцыі з’яўляецца дэфіцыт тавараў на рынку, перш за ўсё, тавараў масавага попыту. Ва ўмовах нестабільнай і высокай інфляцыі хатнія гаспадаркі імкнуцца як мага хутчэй матэрыялізаваць свае грашовыя сродкі, якія абясцэньваюцца, у тавары і паслугі або перавесці ў актывы, якія служаць «сховішчам» ад інфляцыі, перш за ўсё ў замежную валюту. У выніку інфляцыя яшчэ больш узмацняецца, павышаецца ціск на абменны курс. Інфляцыя падаўляе стымулы да інвестыцый, зніжае здольнасць эканомікі рэалізаваць свой вытворчы патэнцыял. Высокая інфляцыя перашкаджае рэалізацыі доўгатэрміновых інвестыцыйных праектаў, узмацняючы тым самым зніжэнне дзелавой актыўнасці, скарачэнне аб’ёмаў вытворчасці і колькасці занятых. У выніку высокая і нестабільная інфляцыя негатыўна ўплывае на доўгатэрміновы рост эканомікі і дабрабыт грамадзян[2]. Беларусь адносіцца да ліку краін з высокім узроўнем інфляцыі. Так, за 2012 г. узровень інфляцыі склаў 59,2 %. Формы інфляцыіТэрмін «інфляцыя» часта ўжываецца, калі размова ідзе аб падвышэнні цэн.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia