Класіфікацыя паштовых марак![]() Класіфіка́цыя пашто́вых ма́рак — адно са складаных пытанняў філатэліі. Існуючыя класіфікацыі паштовых марак значна адрозніваюцца, а часам і пярэчаць адна адной, бо фарміруюцца па розных прыкметах — па іх прызначэнні[1][2], па характары іх эмітэнта[3] і г. д. Тыпы класіфікацый маракПа прызначэнні![]() Першыя паштовыя маркі мелі адзінае прызначэнне — выкарыстоўваліся для аплаты лістоў аднаго тыпу. Пазней пачалі з'яўляцца разнастайныя паштовыя паслугі, што прывяло да патрэбнасці ў з'яўленні новых відаў марак — для заказных, службовых лістоў, для дастаўкі газет і г. д. Адпаведна знакі паштовай аплаты і іншыя маркі падзяляюць у філатэлістычнай літаратуры на некалькі груп[1]:
Маркі агульнага карыстанняМаркі першай групы ўжываюцца на самых розных відах паштовай карэспандэнцыі. Да іх адносяцца стандартныя маркі, якія друкуюцца вельмі вялікімі накладамі. Іх дызайн часта застаецца нязменным дзесяцігоддзямі[1]. У першую групу ўваходзяць і памятныя (юбілейныя, камемарацыйныя) маркі, прысвечаныя тым ці іншым падзеям або людзям. Першая памятная марка была выдадзена ў Перу ў 1871 г. з нагоды 20-годдзя адкрыцця чыгункі паміж Лімай і Кальяа. З тых часоў шматлікія камемарацыйныя выпускі сталі вельмі папулярнымі сярод філатэлістаў — прыхільнікаў тэматычнага калекцыяніравання. Яшчэ адна вялікая падгрупа — маркі прадметнай тэматыкі, якія, як правіла, выпускаюцца серыямі ў некалькі штук і ўпрыгожваюцца малюнкамі раслін, жывёл, тэхнікі, рэпрадукцыямі мастацкіх твораў і г. д. Яны не з'яўляюцца ні стандартнымі, ні камемарацыйнымі[1]. Да марак агульнага карыстання адносяцца таксама паштова-дабрачынныя маркі. Іх намінал складаецца з кошту паштовых паслуг і дадатковай сумы, якая спаганяецца на дабрачынныя патрэбы і звычайна прастаўляецца на саміх марках. Першыя падобныя маркі былі выпушчаныя ў Вікторыі і Новым Паўднёвым Уэльсе (Аўстралія) у 1897 г., а на тэрыторыі Беларусі (якая тады ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі) — падчас руска-японскай вайны ў 1905 г., прычым яны мелі надбаўкі ў 3 капейкі на карысць сямей загінуўшых салдат. У СССР паштова-дабрачынныя маркі ўпершыню з'явіліся ў 1921 г. для дапамогі галадаючым Паволжа. Па правілах Міжнароднай філатэлістычнай федэрацыі, калі надбаўка перавышае палову наміналу, такія маркі не дапускаюцца на афіцыйныя філатэлістычныя выставы[1][4].
Першая група ўключае таксама маркі, прызначаныя для аплаты асаблівых паштовых паслуг або відаў дастаўкі[1]:
У якасці марак для спецыяльных відаў перасылкі пошты выкарыстоўваюць авіяцыйныя, чыгуначныя, паромныя, параходныя, аўтамабільныя і іншыя маркі[1]. Службовыя маркіМаркі другой групы ўяўляюць сабой службовыя знакі паштовай аплаты, якія выкарыстоўваюцца ўстановамі, арганізацыямі, уключаючы паштовыя службы, пэўнымі катэгорыямі асоб. У гэтай групе вылучаюць наступныя падгрупы[2]: Службовыя маркі для аплаты дзяржаўнай і ведамаснай карэспандэнцыі. Раннім прыкладам такіх марак з'яўляецца выпуск у 1873 г. у ЗША дзевяці серый для канцылярыі Прэзідэнта, Міністэрства юстыцыі, ваеннага і іншых ведамстваў, якія пры аднолькавых малюнках і наміналах адрозніваліся колерамі. Для вырабу службовых марак вельмі часта рабіліся наддрукоўкі на паштовых марках агульнага карыстання. Так, у 1901—1904 гг. у якасці службовых ужываліся брытанскія маркі ў 6 пенсаў з партрэтам Эдуарда VII і наддрукоўкай, якая вызнаецца за вельмі рэдкую. У СССР службовыя маркі адзіны раз ужываліся ў 1922 г. для аплаты службовай карэспандэнцыі Народнага камісарыята замежных спраў і іншых арганізацый, якая дастаўлялася паветранай поштай з Берліна ў Маскву. Адна з марак наміналам у 50 капеек з наддрукоўкай «Паветраная пошта / 1200 германскіх марак» з'яўляецца адной з самых рэдкіх савецкіх марак[2]. Некаторыя службовыя маркі, напрыклад, маркі Іспаніі 1916 г. для дэпутатаў кортэсаў і сенатараў, не мелі наміналу і з'яўляліся бясплатнымі. У 1907—1922 гг. у Егіпце выкарыстоўваліся бясплатныя службовыя маркі, якія вырабляліся з дапамогай наддрукоўкі «O. H. H. S.» («Для службы Яго Вялікасці») на паштовых марках розных гадоў, у тым ліку 1888 г. Службовыя маркі для патрэб паштовых службаў. Іх налеплівалі, напрыклад, на лісты, калі іх ускрывалі, каб вызначыць атрымальніка або адпраўшчыка, як гэта было ў выпадку падобных марак ЗША 1920 г. Надпіс на гэтых марках паведамляў:«Officially sealed» («Ускрыта ў службовым парадку»). Да гэтай падгрупы адносяць маркі для лістоў, атрымальнік якіх адмовіўся іх забраць або не быў знойдзены, а таксама штрафныя маркі[2]. Порта-маркі, або даплатныя. З дапамогай гэтых марак пазначаецца, колькі атрымальнік павінен даплаціць у тым выпадку, калі карэспандэнцыя не аплачана або не цалкам аплачана адпраўшчыкам[2]. Калі з'явіліся паштовыя маркі для франкіравання лістоў, або франка-маркі, то ў першыя дзесяцігоддзі порта-маркі выконвалі крыху іншую функцыю. Яны выкарыстоўваліся, калі кошт перасылкі было цяжка вызначыць загадзя, асабліва пры адпраўцы лістоў за мяжу. Толькі з усталяваннем у 1874 г. Сусветнага паштовага саюза былі вызначаныя аднастайныя паштовыя тарыфы. Упершыню порта-маркі ўвялі ва ўжытак у 1859 г. у Францыі. Сярод шматлікіх прыкладаў даплатных марак можна назваць больш за 50 знакаў паштовай аплаты з наддрукоўкай «Postage due» («Паштовая даплата») на марках агульнага карыстання Паўночнага Барнеа, маркі Аўстрыі 1916 г. з наддрукоўкай «Porto» і інш. У СССР даплатныя маркі выпускаліся да 1925 г.[2] Маркі палявой і салдацкай пошты. Першыя ўжываюцца для аплаты лістоў у дзеючую армію, другія — у мірны час. Звычайна гэта перасылка ажыццяўляецца бясплатна. Напрыклад, на падобных марках Францыі 1901 г. стаяла наддрукоўка а «F. M.». «Franchise Militaire» — «Вызвалена ад аплаты, ваеннае»)[2][6]. Маркі-віньеткіМаркі трэцяй групы — непаштовыя маркі, якія не служаць для аплаты паштовай карэспандэнцыі, хаця і могуць распаўсюджвацца праз паштовыя ўстановы[2]. Па характары эмітэнтаПа характары эмітэнта маркі падзяляюць на[3]:
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia