Нанея цёмная
Нанея цёмная, Нонэа цёмна-бурая[1][2] (Nonea pulla) — від кветкавых травяністых раслін роду Нанея (Nonea) сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae). Батанічнае апісаннеШматгадовая расліна, 15—50 см вышынёй. Расліна зялёная, з кароткім і негустым апушэннем. Сцёблы большай часткай шчыткападобна разгалінаваныя[2]. Лісце па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, простае, суцэльнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай, апушанае[3]. Кветкі чырвоныя з адценнямі. Пялёскаў — 5. Плод — арэшак. РаспаўсюджаннеРаспаўсюджана ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, Заходняй Азіі; інтрадуцыравана ў некаторых краінах Еўропы[4][5]. Ва Украіне від расце на гліністых, вапнава-камяністых схілах і па пустазельных месцах — у паўднёва-заходніх і лясных раёнах, лесастэпе і стэпы. У Крыме рэдка (наваколлі Сімферопаля)[2]. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф, эўтроф[3]. Апыляецца насякомымі[6]. Галерэя
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia