НеўрыНе́ўры (стар.-грэч.: Νευροί, лац.: Neuri) — народ, які ў часы антычнасці жыў на тэрыторыі Усходняй Еўропы, магчыма на землях Беларусі. ЗгадкіНеўры ўпершыню згаданы ў 4-й кнізе «Гісторыі» Герадота, як народ, што жыве «вышэй за скіфаў»:
Старажытнарымскія аўтары 1—5 ст. (Пампоній Мела, Гай Пліній Секунд, Марцін Капела) звязвалі тэрыторыю герадотавых неўраў з рэкамі Гіпаніс (Паўднёвы Буг), Тырас (Днестр) і Барысфен (Дняпро). Вобласць рассялення неўраў Герадот называў Неўрыдай (варыянт перакладу— Неўрская зямля[1]) Суседзямі неўраў па паўночнай мяжы Скіфіі Герадот называў агафірсаў (з боку Істра, то-бок Дунаю) і андрафагаў (з процілеглага боку) Лад жыццяПаводле Герадота, неўры мелі скіфскія звычаі[1]. Маглі ведаць уладу цароў; прынамсі Герадот кажа пра збор цароў плямёнаў-суседзяў Скіфіі, у тым ліку неўраў, падчас паходу Дарыя I. ЛакалізацыяУ Новы час шведскі гісторык Олаф фон Далін (XVIII ст.) вызначаў неўраў як «сумесь рас» і лакалізаваў іх месца знаходжання ажно ў Скандынавіі. У XIX ст. славацкі гісторык П. Ё. Шафарык больш рацыянальна размяшчаў неўраў у басейне ракі Нарава, залічваючы іх да славянаў. Акадэмік балтыст У. Тапароў пагаджаўся з сувяззю назвы неўраў з назвай Нарава, але інакш інтэрпрэтаваў этнічную атрыбуцыю неўраў:
Ён звязваў неўраў з тэрыторыяй, на якой пазней у пісаных крыніцах вядомыя яцвягі, побач са згаданымі ў Клаўдзія Пталемея ў ІІ ст. н.э. заходнебалцкімі плямёнамі галіндамі і судзінамі (адпаведна, прускае і яцвяжскае плямёны). Апроч геаграфічнай узгодненасці (на крайнім паўночным захадзе ў вядомай грэкам айкумене), назва неўраў праўдападобна параўноўваецца з яцвяжскай назвай ракі Нараў — «Наўра» (Naura), засведчанай у «Яцвяжскім слоўнічку». Таксама размешчанае на старой прускай тэрыторыі, на захад ад яцвяжскай тэрыторыі, возера Кікіты называлася «Naury» (< Naurai), а над ім вядомая «Нау́рская гара»[2]. У балтаў, у тым ліку ў яцвягаў, нярэдка назвы плямёнаў паходзілі ад рачных назваў. Беларускі этнограф і краязнавец П. М. Шпілеўскі меркаваў, што неўры насялялі тэрыторыю Беларусі, бо тут найбольш былі пашыраныя ўяўленні пра ваўкалакаў-пярэваратняў. Савецкі археолаг В. М. Мельнікоўская (1950—1960-я) лічыла неўраў насельніцтвам мілаградскай археалагічнай культуры, якое ў VIII—III ст. да н.э. займала паўднёвы ўсход Беларусі. Яна меркавала, што плямёны мілаградскай археалагічнай культуры прыйшлі на тэрыторыю Беларусі з заходняй часткі Валыні. Гэтую думку падтрымаў акадэмік Б. А. Рыбакоў на падставе таго, што будзіны, да якіх перасяліліся неўры, жылі на тэрыторыі сучаснай Бранскай вобласці, побач з Гомельшчынай. Беларускі археолаг С. Я. Рассадзін лакалізаваў неўраў у басейне Гарыні (заходняя частка мілаградскага арэала), на яго думку, адтуль неўры рушылі да Паўднёвага Буга — да скіфаў, а ўзгаданне будзінаў — памылка перапісчыка. З ім згодны даследчык скіфскай культуры А. І. Цераножкін. Змеі Герадота, на думку Рассадзіна, азначаюць змены клімату — паніжэнне сярэдніх тэмператур і ўзрастанне вільготнасці (шмат дажджоў, паводкі, забалочванне нізінаў), якія адбыліся ў сярэдзіне VI ст. да н.э. і прымусілі неўраў перасяліцца на сушэйшыя месцы. Паводле Рассадзіна, і на падставе таго, што да неўраў па дапамогу звярталіся скіфы, неўры былі даволі шматлікімі, і даволі моцнымі; не былі дзікунамі, а мелі палітычную арганізацыю — «норавы скіфскія»[3]. Частка беларускіх этнолагаў мяркуе, што доказам месцазнаходжання неўраў на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца пашыранае існаванне гідронімаў з коранем Nar-. Таксама варта ўпамянуць сведчанні Герадота, што неўры кожны год на некалькі дзён быццам ператвараліся ў ваўкоў, а таксама тое, што яны змянілі сваё месца жыхарства з-за змей, якіх шмат там развялося. Навукоўцы, як у доказ гэтаму, сталі прыводзіць беларускія легенды аб ваўках-пярэваратнях і змеях, а таксама «Слова пра паход Ігараў», дзе згадваецца князь Усяслаў Полацкі, які быццам мог ператварацца ў ваўка[4]. Этнамоўная належнасцьПытанне этнамоўнай належнасці паўночных суседзяў Скіфіі складанае ў прычыны ўрыўкавых і недакладных звестак. Моцны ўплыў скіфаў, адзначаны Герадотам, ставіць пытанне пра магчымую іранамоўнасць часткі суседніх плямёнаў[5]. Большасць даследчыкаў схільны бачыць у неўрах балта-славянскую аснову[6]. ![]() Балта-славянская гіпотэзаПры вызначэнні этнамоўнай прыналежнасці неўраў часта ўлічваецца фрагмент пра іх обаратніцтве. Павер’і пра ваўкоў-пярэваратняў характэрны для славян, кельтаў і германцаў, асабліва ў фальклоры ўсходніх славян, беларусаў і паўночных украінцаў. У XIX — пачатку XX стагоддзя Павел Шафарык і Любар Нідэрле спрабавалі вызначыць неўраў як продкаў славян, лакалізуючы іх на землях сучаснай Валыні і Падолля. Аднак уяўленні пра лікантрапію ў балтаў таксама фіксуюцца па сярэднявечных крыніцах. З часам археалагічныя даныя па балцкай культуры прывялі да здагадак пра ўсходнебалцкую належнасці неўраў. Была прапанавана балцкая этымалогія этнонімаў «неўры» і «будзіны». Перасяленне неўраў у землі будзінаў, апісанае Герадотам, можа сведчыць пра ўзаемную роднасці гэтых плямёнаў. Вера неўраў у обаратніцтва таксама мае адпаведнасці ў балцкім этнаграфічным матэрыяле. Павер’і пра ваўкоў-пярэваратняў у насельніцтва Беларусі і поўначы Украіны могуць тлумачыцца нядаўняй славянізацыяй дняпроўскіх балтаў. ![]() Ізраільская гіпотэзаЁсць таксама ізраільская гіпотэза паходжання неўраў, Олаф фон Далін лічыў, што старажытныя фіны (разам з лапландцамі і эстонцамі), якія паходзілі ад неўраў, урэшце паходзілі ад зніклых плямёнаў Ізраіля — Дзесяці страчаных каленаў:
Кельцкая гіпотэзаАлег Трубачоў інтэрпрэтаваў фрагмент пра обаратніцтва неўраў як сведчанне іх належнасці да кельтаў, зыходзячы з існавання ў Галіі падобнага імем племя неўрыяў і культу ваўка ў кельцкім асяроддзі[8]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia