Нараўлянка
Нараўля́нка, Нароўля — рака ў Мазырскім і Нараўлянскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра). НазваЗгодна з Уладзімірам Мікалаевічам Тапаровым і Алегам Мікалаевічам Трубачовым, усходнеславянская назва ракі «Нароўля» («Нараўлянка») мае балцкае паходжанне і з’яўляецца вытворным ад балцкага кораня *Narav- ці *Naru-s пры дапамозе фарманта -ia і дабаўлення ўсходнеславянскага суфікса -ля/-ль (пашыраным на канцы яшчэ адным усходнеславянскім суфіксам -янка)[1]. Адзначаецца, што корань *nar- вельмі прадуктыўны ў балцкай гідраніміі[2]. У аснове корань Nar-, які таксама ў назвах тыпу Нарач, Нара, у літоўскіх гідронімах Narantis, Narasa, Narutis, Nar-akys, Nar-upis. На думку ж географа Вадзіма Жучкевіча, не ясна, што раней атрымала сучасную назву, — паселішча Нароўля або рака Нароўля (Нараўлянка)[3]. Жучкевіч дапускае магчымасць паходжання назвы «Нароўля» ад балцкай асновы Nar-, але і праводзіць паралель з фінскамоўнай назвай «Нарва» (Эстонія): назвы рэк «Нарвы» і «Нараўлянкі» могуць мець агульную фінскамоўную аснову: narvaine (г.зн. парогі, быстрыны)[4]. Таксама ёсць і іншыя версіі, частка з іх калялінгвістычныя або народна-этымалагічныя. На думку Аляксандра Рогалева, назва Нароўлі славянская і складаецца з прыстаўкі на-, кораня роў-/рова- і суфікса -ля. Прыстаўка на- паказвае, што паселішча знаходзіцца паблізу нейкага важнага аб’екта, суфікс -ля — што гэта менавіта паселішча, а не мясцовасць; назву Рова, Роўка звычайна давалі бурным, імклівым, але невялікім рэчках, ручаям, якія «ірвалі» зямлю, «прарывалі» хуткім цягам рэчышча[5]. Таксама ёсць версіі, што паселішча знаходзілася «на роўнай» мясцовасці і атрымала назву ад гэтага[6], або, што пасяленне ці астрог узніклі «на рове»[7]. У XIX—XX стст. часам ужывалася напісанне мястэчка (пасёлка) «Нароўля» па-руску як «Наровль». Назва ракі значыла «глыбокая (рака)»[крыніца?]. ГідраграфіяДаўжыня ракі 27 км. Плошча вадазбору 124 км². Пачынаецца за 3 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Міхалкі (Мазырскі раён), упадае ў Прыпяць у горадзе Нароўля. У ніжнім цячэнні на працягу 3 км рэчышча каналізаванае. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia