Народны дом (Гродна)
![]() Народны дом — помнік архітэктуры эклектыкі пачатку XX стагоддзя ў г. Гродне, пабудаваны па праекце архітэктараў М. Раманава і Л. Лангада. Помнік грамадзянскай архітэктуры эклектычнага кірунку[1]. ГісторыяПабудаваны ў 1904 г. з цэглы[1] па праекце архітэктараў Л. Лангада і М. Раманава. У пачатку ХХ стагоддзя тут працавала бібліятэка-чытальня папячыцельства аб народнай цвярозасці[2]. У 20-30-я гады ў будынку ставіў спектаклі «Салдацкі тэатр». У жніўні 1944 года дом перададзены ў якасці рэпетыцыйнай і канцэртнай базы Беларускага дзяржаўнага ансамбля песні і танца пад кіраўніцтвам Р. Шырмы[2]. З 1949 г. на працягу 40 гадоў тут працаваў Дом палітычнай асветы Гродзенскага абкама КПБ. У будынку таксама базаваўся народны ансамбль песні і танца «Нёман», заснавальнікі якога — А. Чопчыцу і Л. Ляшэнка ў 2009 годзе была адкрыта памятная дошка[2]. Цяпер у будынку знаходзіцца Гродзенскі гарадскі дом культуры[2]. АрхітэктураБудынак адпапавярховы, з цокалем, у плане складанай формы. Цэнтральная, больш высокая частка галоўнага фасада з глядзельнай залай на 350 месцаў крыху заглыблена і завершана трохвугольным франтонам. У дэкоры выкарыстаны фігурныя атыкі і прафіляваныя карнізы, пілястры, гарызантальны руст, абрамленні аконных і дзвярных праёмаў разнастайных форм. Унутраная планіроўка адпавядала прызначэнню будынка: тут былі пакоі для заняткаў, гурткоў, бібліятэка з чытальнай залай[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia