Народны камісарыят рабоча-сялянскай інспекцыі БССР
Наро́дны камісарыя́т рабо́ча-сяля́нскай інспе́кцыі Белару́скай ССР (РСІ, Рабкрын) быў утвораны ў снежні 1920 года на базе Камісарыята рабоча-сялянскай інспекцыі Ваенрэўкама БССР[1]. Папярэднікамі РСІ былі органы рабочага кантролю, які пачаў ажыццяўляцца пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. ГісторыяЗ мая 1918 года пачала дзейнічаць Уліковая кантрольная камісія пры Аблвыканкамзаху. У студзені 1919 года створаны Камісарыят дзяржаўнага кантролю Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі. Паводле рашэнняў I Усебеларускага з’езда Саветаў ён пераўтвораны ў Камісарыят дзяржаўнага кантролю ССРБ, 27 лютага 1919 года яго функцыі перайшлі да Наркамата дзяржаўнага (з сакавіка 1919 года — народнага) кантролю ЛітБелССР. У сувязі з польскай акупацыяй дзейнасць органаў народнага кантролю на яе тэрыторыі Беларусі спынілася. На 1 студзеня 1921 года структура НК РСІ БССР складалася з эканамічнай інспекцыі з секцыямі (тэхніка-прамысловай; харчовай і сельскагаспадарчай; каштарыснай-касавай) і аддзелаў (адміністрацыйна-судовага; сацыяльна-культурнага; аховы працы і аховы здароўя). У адпаведнасці з Палажэннем аб рабоча-сялянскай інспекцыі, зацверджаным 17 снежня 1921 года, на НК РСІ БССР ускладаліся:
У абавязкі НК РСІ ўваходзілі таксама расследаванне і назіранне за разборам скаргаў і заяў, што паступаюць у цэнтральныя і мясцовыя органы. Рабоча-сялянская інспекцыя падпарадкоўвалася непасрэдна ЦВК БССР і яго Прэзідыуму. На аснове дагавора ад 16 студзеня 1921 года аб ваенным і гаспадарчым саюзе паміж ССРБ і РСФСР заключана пагадненне паміж адпаведнымі наркаматамі. Народны камісарыят РСІ ССРБ з’яўляўся органам дзяржаўнага кантролю на яе тэрыторыі, а таксама паўнамоцным прадстаўніком Народны камісарыят РСІ РСФСР, атрымаў рэвізійна-інспекцыйныя правы ў адносінах да ўсіх устаноў, якія знаходзіліся на тэрыторыі савецкай Беларусі, але падпарадкоўваліся дзяржаўным органам РСФСР. У красавіку 1923 года ў сувязі з прынятым XII з’ездам РКП(б) рашэннем аб аб’яднанні партыйнага і дзяржаўнага кантролю, РСІ і ЦКК КП(б)Б аб’ядналіся ў адзіны кантрольны орган — ЦКК РСІ Беларусі, а 1 жніўня 1923 года была зацверджана новая структура Наркамата РСІ БССР, якая складалася з двух цэнтральных упраўленняў: агульнага і аператыўнага. 3 лістапада 1924 года ЦВК БССР зацвердзіў новае Палажэнне аб Наркамаце РСІ БССР, у якім адзначалася, што РСІ — асноўны орган Савецкай улады па правядзенні ў жыццё мерапрыемстваў па ўдасканаленні дзяржапарату, прыстасаванню яго да задач сацыялістычнага будаўніцтва. Пастановай СНК БССР ад 7 ліпеня 1927 года Наркамату РСІ БССР было прадастаўлена права канчатковага сцвярджэння штатаў наркаматаў і цэнтральных устаноў БССР. У 1931 годзе пры СНК БССР арганізуецца Камісія выканання, якая існавала разам з наркаматам РСІ і на якую ўскладалася праверка выканання дырэктыў урада і ўмацаванне дысцыпліны на прадпрыемствах і ва ўстановах. У 1934 годзе ў сувязі з рашэннем XVII з’езда ВКП(б) аб стварэнні Камісіі партыйнага кантролю пры ЦК ВКП(б) і Камісіі савецкага кантролю пры СНК СССР (замест ЦКК РСІ) пастановай ЦВК і СНК БССР ад 8 сакавіка 1934 года НК РСІ БССР быў скасаваны, а на яго базе была створана Камісія савецкага кантролю пры СНК БССР. Народныя камісары
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia