Наталля Аляксандраўна Лазебнікава
Наталля Аляксандраўна Лазебнікава (нар. 4 мая 1980, Кіеў) — украінская артыстка балета, прыма-балерына Нацыянальнай оперы Украіны імя Т. Шаўчэнкі, заслужаная артыстка Украіны (2008). БіяграфіяНаталля Лазебнікава нарадзілася 4 мая 1980 года ў Кіеве, Украіна. У 1996—1997 гадах — стажыравалася ў Балетнай школе прынцэсы Грэйс (Манака).[1] У 1997 годзе скончыла Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча і была прынята салісткай у балетную трупу Нацыянальнай оперы Украіны імя Т. Шаўчэнкі. Гастралявала ў Францыі, Італіі, Іспаніі, Швейцарыі, Германіі, Японіі, Канадзе, Аргенціне, Вялікабрытаніі і іншых краінах. Партыю Нікіі ў класічным балеце «Баядэрка» Л. Мінкуса ўпершыню выканала на сцэне Татарскага акадэмічнага дзяржаўнага тэатра оперы і балета імя Мусы Джаліля ў 2007 годзе.[2] Сям’яВыхоўвае дваіх дзяцей.[3] ТворчасцьБалерына лірыка-рамантычнага плану, выконвае на сцэне Нацыянальнай оперы Украіны партыі класічнага і неакласічнага рэпертуару.[4] Сярод яе вядомых партый — Джульета («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Адэта — Адылія («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Нікія, Гамзаці («Баядэрка» Л. Мінкуса), Прынцэса Аўрора («Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Жызель («Жызель» А. Адана), Сільфіда («Сільфіда» Германа Левенскольда ), Раймонда («Раймонда» А. Глазунова), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Клара («Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Папялушка («Папялушка» С. Пракоф’ева), Фрыгія («Спартак» А. Хачатурана), Сванільда («Капелія» Л. Дэліба), Балерына («Пятрушка» І. Стравінскага), Аксана («Ноч перад Калядамі» Я. Станковіча), Маўка («Лясная песня » Скарульскага ), Беласнежка («Беласнежка і сем гномаў» Б. Паўлоўскага), Мальвіна («Бураціна і чароўная скрыпка» Ю. Шаўчэнкі), Зарэслава («Уладар Барысфена» Я. Станковіча), Мары Дзюплесі («Дама з камеліямі» Л. В. Бетховена, І. Брамса і іншых кампазітараў), Лілея («Лілея» К. Данькевіча) і іншыя. Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia