Наталля Аляксандраўна Мацак
Наталля Аляксандраўна Мацак (укр.: Наталія Олександрівна Мацак; нар. 17 сакавіка 1982, Кіеў, УССР) — украінская балерына, прыма Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Украіны імя Тараса Шаўчэнкі. Заслужаная артыстка Украіны. БіяграфіяНарадзілась 17 сакавіка 1982 года ў Кіеве. Вучылася ў Кіеўскім дзяржаўным харэаграфічным вучылішчы. Пасля заканчэння вучобы ў 2000 годзе запрошаная ў трупу Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Украіны імя Тараса Шаўчэнкі. З 2001 года з’яўляецца вядучай салісткай Тэатра. У 2008 годзе Наталлі Мацак прысвоена званне «Заслужаны артыст Украіны»[1]. Танцавала ў пары з Мэцью Голдынгам (Лонданскі Каралеўскі балет), Вадзімам Мунтагіравым (Covent Garden), Андрэем Уваравым, Дзянісам Родзькіным (Вялікі тэатр), Ігарам Колбам, Кімін Кім (Марыінскі тэатр), Дзянісам Недакам, Янам Ваня, Сяргеем Сідорскім, Дзянісам Мацвіенка і г. д. Гастралявала ў Францыі, Італіі, Грэцыі, Іспаніі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, ЗША, Кітаі, Карэі, Індыі, Германіі, Лацінскай Амерыцы, Японіі, Фінляндыі, Расіі, Партугаліі, Мексіцы і інш. Рэпертуар![]()
Перамогі ў конкурсах
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia