Наталля Барысаўна Кучмель

Наталля Барысаўна Кучмель
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 ліпеня 1964(1964-07-04)[1] (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, пісьменніца, перакладчыца

Наталля Барысаўна Кучмель, таксама Наталка Кучмель (нар. 4 ліпеня 1964, Мінск) — беларуская паэтэса.

Нарадзілася ў сям’і медыцынскіх работнікаў. Скончыла школу ў 1981 годзе, філалагічны факультэт БДУ ў 1986 годзе.

Працавала карэктарам, стылістычным рэдактарам, перакладчыкам у навуковых выдавецтвах і перыядычных выданнях. Станам на 2005 год працавала карэктарам у РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ».

Друкавалася ў супольным паэтычным зборніку «Літаратурны квартал» (2003), часопісах «Першацвет», «Маладосць», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» і іншых.

Кніга паэзіі «Імгненні» выйшла ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў 2005 годзе.

Таксама перакладчыца шэрагу твораў з польскай мовы.

Прызнанне

  • Шорт-ліст прэміі Гліняны Вялес за 2006 год з кнігай «Імгненні»
  • Прэмія Блакітны свін у 2011 годзе «за выхаванне літаратурнага густу ў маладых паэтаў, нонканфармізм і творчую сумленнасць»[2].
  • Шорт-ліст прэміі Гліняны Вялес за 2024 год з кнігай «Залатое»[3]

Крыніцы

  1. Cтаў вядомы шорт-ліст літпрэміі «Гліняны Вялеса» за 2024 год
  2. “Блакітны Свін” абраў пераможцаў. Будзьма беларусамі! (3 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2017. Праверана 14 мая 2017.
  3. Cтаў вядомы шорт-ліст літпрэміі «Гліняны Вялеса» за 2024 год . Рацыя (14 лютага 2025). Праверана 14 лютага 2025.

Спасылкі

  • Кучмель Наталля . Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 14 лютага 2025.


Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya