Наталля Валянцінаўна Ніканчук
Наталля Валянцінаўна Ніканчук (нар. 5 кастрычніка 1967, Мервіны Клецкага раёна Мінскай вобласці) — беларуская паэтэса і празаік (псеўданімы Лія Родная, Хмялеўская Н.), сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. БіяграфіяНарадзілася ў сям’і Валянціна Васільевіча і Галіны Уладзіміраўнаы Хмялеўскіх. Бацька доўгі час працаваў старшынёй выканкама Грыцэвіцкага сельскага Савета, маці працавала настаўніцай біялогіі ў Грыцэвіцкай сярэдняй школе. У 1984 годзе з адзнакай закончыла Грыцэвіцкую сярэднюю школу, а ў 1989 годзе эканамічны факультэт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1989 г. па 1991 г. працавала навуковым супрацоўнікам на кафедры матэматычнага мадулявання эканамічных сістэм БДСГА. У 1991 годзе з сям’ёй пераехала ў гарадскі пасёлак Круглае Магілёўскай вобласці, дзе працавала бухгалтарам Круглянскага пасялковага Савета, потым галоўным спецыялістам аддзела эканомікі райвыканкама. У 2008 годзе па накіраванню мужа на новую пасаду пераехала разам з сям’ёй ў Горкі Магілёўскай вобласці, дзе і жыве ў сённяшні час. У Горках працавала ў аддзеле экономікі Горацкага раённага выканаўчага выканкама, у інспекцыі па падатках і зборах па Горацкаму раёну. Літаратурная дзейнасцьПершы верш «Няма спакою на зямлі…» быў надрукаваны ў раённай газеце «Сельскае жыццё» у 1995 годзе. Потым творы друкаваліся ў калектыўных зборніках: «Друцкія зарніцы» (1996), «Гімн жыццю»(2003). Пачынаючы з 1996 года па 1998 год апавяданні былі надрукаваны ў часопісе «Першацвет». Ў 1999 годе апавяданне «Бурштынавыя валасы» было надрукавана ў часопісе «Маладосць». Пасля пераезду ў горад Горкі працягнула займацца літаратурнай творчасцю. З 2008 года з’яўляецца членам народнага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова». Тут у 2008 годзе выйшаў зборнік вершаў «Любоў — крылатая істота», а потым у 2011 годзе дэтэктыўны раман «Иоланта». У Горках творы друкаваліся таксама ў калектыўных зборніках «Над родным краем жураўлі» (2009), «Эхо нашей Победы»(2014), «На крылах натхнення»(2016). Вершы Н. Ніканчук вельмі лірычныя, пераважна філасофскай накіраванасці. Яе героі шукаюць адказы на адвечныя пытанні, яны непакояцца і кахаюць, спадзяваюцца і вераць. У 2018 годзе ўбачыла свет кніга «…Кранаючы неба рукамі» у якую ўвайшлі: дэтэктыўны раман з аднайменнаю назвай, аповесці «Практыка», «Бурштынавыя валасы», апавяданні: «Чацвёртая вышыня», «Інга», «Гэта было ў 1984-м…», «Адам», «Мастачка», «Адзін дзень з жыцця наркамана», «Апошнія грошы». Усе творы, якія ўвайшлі ў кнігу аб’яднаны агульнай дзеявай прасторай і своеасаблівым драматызмам. Падзеі, апісаныя ў вышэйпералічаных творах адбываюцца ў Магілёўскай вобласці. Гэта: горад Горкі, гарадскі пасёлак Круглае і саўгас-технікум Жілічы. Яны складаюць умоўны трохкутнік тых мясцін, дзе аўтар жыла, бывала ў юнацтве. Яе героі вядуць расследаванне, удзельнічаюць у грамадскім жыцці, знаходзяць і сваё каханне, а некаторыя губляюць опошнюю надзею на лепшае і паміраюць. Алёна Кісель аналізуючы дэтэктыўны раман піша, што «…произведение Натальи Хмелевской не отличается бешеной динамикой сюжета, в нем нет многими любимого экшна, погони, выстрелов, драк… Ценность книги не в этом. Она в том, чтобы постепенно высветить стороны человеческой натуры, показать ее через разговоры и воспоминания, заставить читателя поломать голову над интригой: так кто же из персонажей лжет? А то, на что стоит обратить внимание читателю, — это язык романа. Или, скорее, мова, потому что текст написан белорусским языком. Простым и образным, незамысловатым, но красочным, с отличными речевыми характеристиками участников, с описаниями природы, квартир, лиц, с лирическими размышлениями… Это тот самый стиль изложения, о котором можно сказать: точно под жанр, ни убавить, ни прибавить. І рэцензент робіць вывад: „… детектив родился. Интеллектуальный, психологический, социальный. Белорусский детектив“[1]. Прызнанне
Дасягненні
БібліяграфіяАсобныя выданні
Вершы і апавядані ў зборніках і часопісах
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia