Грыцэвіцкі сельсавет
Грыцэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Грыцэвічы. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 24 жніўня 1960 года ў склад Бабаевіцкага сельсавета перададзена вёска Цапра[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна. У 1966 годзе ў склад Тучанскага сельсавета перададзена вёска Стралкава[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Клецкага раёна. 30 кастрычніка 2009 года ў склад сельсавета з Заастравецкага сельсавета перададзены населеныя пункты Арэшніца, Драбаўшчына і Чаша[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 1112 чалавек[4], з іх 96,2 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 1236 чалавек[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia