Наталля Віктараўна Гайда
Наталля Віктараўна Га́йда (1 мая 1939, г. Свярдлоўск) — беларуская спявачка (сапрана). Народная артыстка Беларускай ССР (1980). БіяграфіяСкончыла кансерваторыю ў 1966, працавала ў тэатры оперы і балета ў Свярдлоўску . З 1969 салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, з 1970 — Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР[1]. ТворчасцьН. Гайдзе ўласцівыя артыстызм, эмацыйнасць, яе гераіні надзелены шчырасцю, жыццярадаснасцю, жаночай прывабнасцю. Выканаўца вядучых партый у класічнай і савецкай аперэтах[1]. Сярод іх: Насця («Несцерка» Р. Суруса), Ірына, Паўлінка («Пяе „Жаваранак“», «Паўлінка» Ю. Семянякі), Стэла («Вольны вецер » І. Дунаеўскага ), Чаніта («Пацалунак Чаніты») Ю. Мілюціна ), Батманова («Халопка » М. Стрэльнікава ), Фяніса («Мудрагелістая закаханая» А. Рабава), Зорыка, Ганна Главарыи («Цыганскае каханне » і «Вясёлая ўдава » Ф. Легара), Віялета, Марыца, Сільва («Фіялка Манмартра », «Марыца », «Сільва » І. Кальмана)[1]. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia