Наталля Сяргееўна Бандарчук
Наталля Сяргееўна Бандарчук (руск.: Наталья Серге́евна Бондарчу́к; нар. 10 мая 1950, Масква, РСФСР) — савецкая і расійская актрыса, кінарэжысёр, сцэнарыст; заслужаная артыстка РСФСР (1977), заслужаны дзеяч мастацтваў РФ (2009). Дачка народных артыстаў СССР рэжысёра Сяргея Бандарчука і актрысы Іны Макаравай. БіяграфіяНарадзілася 10 мая 1950 года ў Маскве ў сям’і рэжысёра Сяргея Бандарчука і актрысы Іны Макаравай. У 1971 годзе скончыла акцёрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі (майстэрня народных артыстаў СССР Сяргея Герасімава і Тамары Макаравай), у 1975 годзе — рэжысёрскі факультэт УДІКа (у тых жа майстроў). У кіно дэбютавала ў 1970 годзе ў фільме «Ля возера», затым знялася ў стужках «Прыйшоў салдат з фронту», «Ты і я». Найбольшы поспех да яе прыйшоў пасля выканання ролі Хары ў фільме Андрэя Таркоўскага «Салярыс». У якасці рэжысёра і сцэнарыста дэбютавала ў 1975 годзе навэлай «Бешчасная Матроня» ў альманаху «Пашахонская даўніна». Найбольшую вядомасць атрымалі два фільмы, пастаўленыя М. Бандарчук у канцы 1980-х гадоў па сваіх сцэнарыях, — «Дзяцінства Бембі» і «Юнацтва Бембі». Арганізавала свой уласны дзіцячы тэатр «Бембі». Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia