Сяргей Фёдаравіч Бандарчук
Сяргей Фёдаравіч Бандарчук (руск.: Сергей Фёдорович Бондарчук; 25 верасня 1920, Білазэрка, Херсонская губерня — 20 кастрычніка 1994, Масква) — савецкі і расійскі акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, педагог. Народны артыст СССР (1952). Лаўрэат Сталінскай прэміі I ступені (1952), Ленінскай прэміі (1960), Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1977) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1984). Уладальнік кінапрэміі «Оскар» за фільм «Вайна і мір» (1969). Герой Сацыялістычнай Працы (1980). БіяграфіяСяргей Бандарчук нарадзіўся 25 верасня 1920 года ў сяле Білазэрка у сям’і сялян Фёдара Пятровіча і Таццяны Васільеўны. У 1948 году Бандарчук скончыў акцёрскі факультэт УДІКа ў Маскве, майстэрня Сяргея Герасімава і Тамары Макаравай. У тым жа годзе ў ліку іншых вучняў Герасімава дэбютаваў у фільме «Маладая гвардыя», выканаўшы ролю камуніста-падпольшчыка Валько. Вялікі поспех акцёру прынесла галоўная роля ў карціне «Тарас Шаўчэнка» (1951). Фільм вельмі спадабаўся Іосіфу Сталіну, і ў маі 1952 года ва ўзросце 31 года Бандарчук стаў народным артыстам СССР, мінуючы ганаровае званне народнага артыста РСФСР. Памёр 20 кастрычніка 1994 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia