Наталля Сяргееўна Гурына
Наталля Сяргееўна Гурына (нар. 4 верасня 1950, г. Рцішчава, Саратаўская вобласць, Расія) — батанік, правізар. Доктар біялагічных навук (1994), прафесар. БіяграфіяСкончыла Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Г. Чарнышэўскага (спецыяльнасць «Біялогія», 1973; аспірантура, 1978), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фармацыя», 2001). Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1974—2011, фармацэўтычны факультэт, кафедра фармакагнозіі і батанікі, прафесар, у 2001—2008 — загадчык кафедры, 1997—2011 — дэкан факультэта), Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 2011, фармацэўтычны факультэт, прафесар кафедры арганізацыі фармацыі, у 2011—2013 — загадчык кафедры, з 2011 — дэкан факультэта). Навуковыя інтарэсы: аэраалергены; аэрапаліналогія; вывучэнне лекавых раслін флоры Беларусі; фармакагнозія; фармацэўтычная адукацыя. Член Беларускага батанічнага таварыства[1]. УзнагародыЗнакі «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», «Выдатнік адукацыі» і інш. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia