Наталля Сяргееўна Лісоўская
Наталля Сяргееўна Лісоўская (нар. 7 лістапада 1958, в. Забараўе, Сенненскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. БіяграфіяСкончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава (1978), Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (1983). З 1988 года выкладае ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце на кафедры дызайну, дацэнт (1993). Член Беларускага саюза мастакоў (1994). Жыве ў Віцебску. Працуе ў тэхніцы ручнога ткацтва, тэкстыльным дызайне. Аўтар і распрацоўшчык малюнкаў і структур тканін, што ўкаранёныя ў вытворчасць на беларускіх прадпрыемствах. Сярод работ: «Цвіценне» (1978), «Два жыцці» (1982), «Летні дождж. Вясёлка» (1988), «Горад» (1990), «Азёры Віцебшчыны» (1990), «У Віцебску ідзе дождж» (1991), «Вясна. Пралескі» (1991), «Мае вербы» (1993), «Квітнеючыя лугі» (1995), «Старажытныя рукапісы» (1996), «Халодны дзень» (1998), «Сонечны год» (2003), «Раніца» (2008), «Дрэвы гінуць без каранёў» (2008), «Зімовыя вокны» (2009) і інш. З’яўляецца аўтарам рада навуковых артыкулаў, метадычных дапаможнікаў па пытаннях мастацкага праектавання тэкстыльных вырабаў. Работы мастака знаходзяцца ў Мастацкім музеі і Арт-цэнтры Марка Шагала г. Віцебска, Музеі гісторыі і культуры г. Наваполацка, прыватных калекцыях у Беларусі, Польшчы, ЗША, Германіі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia