Наталля Уладзіміраўна Казлоўская
Наталля Уладзіміраўна Казлоўская (дзявочае прозвішча Супруновіч; нар. 8 красавіка ?, г. Чэрвень, Мінская вобласць) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі і гістарыяграфіі палітычнай эліты Вялікага Княства Літоўскага. Кандыдат гістарычных навук (2001), дацэнт[1]. БіяграфіяНарадзілася ў горадзе Чэрвені Мінскай вобласці. Скончыла ў 1994 годзе факультэт гісторыі і культуры ГрДУ імя Я. Купалы, у 1999 годзе — аспірантуру ГрДУ імя Я. Купалы[1]. З 1999 года працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы: выкладчык, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі, намеснік дэкана факультэта гісторыі і сацыялогіі, начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю, загадчык кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін, дацэнт гэтай кафедры, дацэнт кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі[1]. Скончыла дактарантуру БДУ. У 2001 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Шляхта беларускіх зямель Вялікага княства Літоўскага (расійская дарэвалюцыйная і савецкая гістарыяграфія і крыніцазнаўства праблемы)»[1]. Навуковая дзейнасцьНапрамкі даследаванняў: сацыяльная гісторыя, гісторыя шляхты Вялікага Княства Літоўскага, гістарыяграфія Вялікага Княства Літоўскага, гістарыяграфія гісторыі шляхты Вялікага Княства Літоўскага, тэорыя і метадалогія гістарычнай навукі[1]. УзнагародыГрамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010)[1]. Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia