Наталля Эдуардаўна Тарасенка
Наталля Эдуардаўна Тарасенка (нар. 21 мая 1970, в. Махава, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларуская настаўніца, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года. БіяграфіяНарадзілася 21 мая 1970 года ў вёсцы Махава Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці[1]. Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання»; Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Практычная псіхалогія»[1]. Працавала настаўнікам пачатковых класаў Камінтэрнаўскай, Раманавіцкай сярэдніх школ Магілёўскага раёна; настаўнікам пачатковых класаў, педагогам-псіхолагам, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, дырэктарам Кадзінскай сярэдняй школы Магілёўскага раёна; начальнікам аддзела па адукацыі Магілёўскага райвыканкама[1]. Выбіралася дэпутатам Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання[1]. У 2024 годзе стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Магілёўскай-сельскай акругі № 88. Намесніца старшыні Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанні[1]. УзнагародыУзнагароджана Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, юбілейным медалём «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў»[1]. КрыніцыСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia