Натэла Атараўна Дадышкіліяні
Натэла Атараўна Дадышкіліяні (2 снежня 1960, г. Чалябінск, Расія) — артыстка балета. Дачка А. Дадышкіліяні. Заслужаная артыстка Беларусі (1990). БіяграфіяНарадзілася 2 снежня 1960 года ў балетнай сям’і: маці — балерына Клара Малышава, бацька — рэжысёр Атар Дадышкіліяні.[1] Пасля сканчэння Беларускага харэаграфічнага вучылішча ў 1979 годзе — салістка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра балета Беларусі. У 1998 годзе з’ехала ў Японію, дзе выкладала танец у балетнай студыі, паставіла некалькі балетаў і харэаграфічных мініяцюр, у якіх сама танчыла. Вярнуўшыся з Японіі, працавала ў Мінскім музычным тэатры ў якасці рэпетытара. З 2009 года выкладае танец у балетнай студыі ў Маскаце, сталіцы Амана.[1] Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1984 года. ТворчасцьТанцоўшчыца класічнага плана. Валодае добрымі знешнімі данымі, стрыманай, строгай манерай выканання. У яе рэпертуары большасць сольных і галоўных партый з балетаў бягучага рэпертуару тэатра: Уладарка дрыяд («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Жызэль («Жызэль » А. Адана), Маша, Адэта — Адылія («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Магнолія («Чыпаліна » К. Хачатурана ), Сільфіда («Сільфіда » Г. Левенскольда ), Марыя («Бахчысарайскі фантан » Б. Асаф’ева), Сільфіда («Шапеніяна » на музыку Ф. Шапена). Найбольш блізкія Натэле Дадышкіліяні работы галоўнага балетмайстра тэатра В. Елізар’ева. Дадышкіліяні тонка адчувае сучасную пластыку яго пастановак і паспяхова выконвае партыі Фрыгіі («Спартак » А. Хачатурана), Евы («Стварэнне свету» А. Пятрова), Джульеты («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Каханай («Карміна Бурана » на музыку К. Орфа), Дзевы-выбранніцы («Вясна свяшчэнная » І. Стравінскага). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia