Наха
Наха (яп.: 那覇市 Наха-сі) — адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы горад прэфектуры Акінава Японіі. Размешчаны ў паўднёвай частцы вострава Акінава, на ўзбярэжжы Усходне-Кітайскага мора. Плошча горада складае 39,24 км²,[1] насельніцтва — 318 726 чалавек (1 сакавіка 2012)[2], шчыльнасць насельніцтва — 8 122,48 чал./км². Наха з'яўляецца палітычным, эканамічным і культурным цэнтрам прэфектуры Акінава. ГісторыяУ XIV—XIX стст. на тэрыторыі горада размяшчаўся замак Сюры, які з'яўляўся сталіцай дзяржавы Рукю. У 1879 годзе Японія анексавала Рукю, далучыўшы яго да прэфектуры Кагосіма. Пазней была ўтворана прэфектура Акінава. 20 мая 1921 года на тэрыторыі Сюры і яшчэ чатырох муніцыпалітэтаў былога каралеўства быў заснаваны горад Наха, які стаў сталіцай новай прэфектуры. Падчас Другой сусветнай вайны, пры бітве за Акінаву, горад быў амаль цалкам разбураны. У тым ліку была моцна пашкоджана гістарычная частка горада і замак Сюры, які ўваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. КліматУ Насе цёплы вільготны субтрапічны клімат (Cfa), з гарачым вільготным летам і цёплымі "зімамі". Сярэдняя дзённая тэмпература ліпеня (самага гарачага месяца года) ледзь вышэй 31 °C, начная - каля 26 °C. У студзені - лютым дзённая тэмпература вагаецца ў раёне 19 °C, начная - каля 14 °C. На кожны квадратны метр горада штогод выпадае больш за 2 м дажджу, надзвычай рэдка рэгіструюцца снегапады.
Транспарт![]() Наха з'яўляецца найважнейшым транспартным вузлом Акінавы. Тут размешчаны міжнародны аэрапорт і марскі порт, якія злучаюць горад з астатнімі астравамі архіпелага Рукю і ўсёй Японіяй. Унутрыгарадскі транспарт прадстаўлены аўтобусным паведамленнем і манарэйкавай дарогай, якая налічвае 15 станцый і з'яўляецца асноўнай транспартнай сістэмай горада. Гарады-пабрацімыНаха мае пяць гарадоў-пабрацімаў, два з якіх размешчаны ў іншых прэфектурах Японіі:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia