Нацыянальная галерэя Вікторыі
Нацыянальная галерэя Вікторыі (англ.: National Gallery of Victoria) — мастацкая галерэя, якая знаходзіцца ў Мельбурне, Аўстралія. Гэта старэйшая, а таксама самая вялікая мастацкая галерэя ў Аўстраліі. Адкрыццё музея супала з залатой ліхаманкай у Вікторыі, Мельбурн стаў самым буйным горадам, а штат Вікторыя самым багатым штатам у Аўстраліі. У галерэі прадстаўлены работы Антоніса Ван Дэйка, Паала Учэла, Питэра Паўля Рубенса, Рэмбранта, Джавані Батыста Цьепала, Паала Веранезэ, Клода Манэ, Пабла Пікаса і іншых вядомых мастакоў. Акрамя карцін, у галерэі прадстаўлены артэфакты старажытнага Егіпта, грэчаскія вазы, гістарычная еўрапейская кераміка і мноства іншых экспанатаў, якія прадстаўляюць гістарычную і культурную каштоўнасць. Усяго ў галерэі прадстаўлена больш за 65 тыс. экспанатаў [2]. Пры галерэі з 1867 года працавала школа мастацтваў (англ.: National Gallery of Victoria Art School), якая да 1910 года з'яўлялася вядучай школай мастацтваў у Аўстраліі[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia