Паала Учэла
Паала Учэла (італ.: Paolo Uccello, сапраўднае імя Паала дзі Дона, італ.: Paolo di Dono; 1397 — 10 снежня 1475) — італьянскі матэматык і жывапісец, прадстаўнік Ранняга Адраджэння, адзін са стваральнікаў навуковай тэорыі перспектывы. Рабіў мазаікі, партрэты, станковыя карціны. Праславіўся сваімі фрэскамі і працамі па вывучэнні мастацкай перспектывы. Біяграфія![]() ![]() Сучаснік Мазача, працы якога аказалі на яго вялікі ўплыў. Жыў і працаваў у Фларэнцыі, Венецыі. Адзін з майстроў майстэрні Ларэнца Гіберці . Па дакументах, у 1415 годзе прыняты ў цэх лекараў, дзе былі і прадстаўнікі іншых спецыяльнасцяў. З 1424 года ў братэрства Св. Лукі, апекуна мастакоў. Як рознабаковы майстар, выканаў некаторыя мазаікі ў саборы Святога Марка ў Венецыі. Там доўга захоўвалася візантыйская традыцыя ўбрання храма менавіта мазаікамі. У вільготным клімаце Венецыі фрэскі хутка псаваліся, і тут развіліся мазаікі і алейны жывапіс як доўгатрывалыя мастацкія тэхнікі. Першай датаванай 1436 годам мастацкай працай Учэла лічаць фрэску — конны манумент кандацьеру Джону Хоквуду , англічаніну на італьянскай службе. Прыблізна з сярэдзіны 30-х да сярэдзіны 40-х гг. XV ст. працаваў над цыклам фрэсак у царкве Санта-Марыя-Навэла на сюжэты са Старога Запавету. У 1456 г. па запрашэнні Козіма Медычы прыступіў да ўпрыгожвання палаца, пабудаванага Мікелоца, — зрабіў тры карціны «Бітвы пры Сан-Рамана », у якіх адлюстраваў эпізоды бітвы 1432 года , дзе фларэнтыйцы атрымалі перамогу над войскамі Сіены . Акрамя трох станковых работ «Бітвы» заслугоўваюць увагі партрэты пэндзлю Учэла. Для многіх работ Учэла характэрная казачнасць, вытанчаная дэкаратыўнасць, маляўнічасць і фантастычнасць; шэраг работ авеяны духам куртуазнасці . Напрыклад, карціна «Святы Георгій пераадольвае Цмока » выглядае нязграбнай, нерэальнай і кампраміснай, таму што мастак няўдала спрабаваў аб'яднаць кананічны абраз з найноўшымі знаходкамі 15 стагоддзя. У апошнія гады працаваў мала. Памёр у беднасці ў 1475 годзе. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia