Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва
Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва — узнагарода ў галіне сучаснага выяўленчага мастацтва па выніках рэспубліканскага конкурсу, які праводзіцца з 2017 года згодна з Загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 09.08.2016 № 129[1][2]. Конкурс ладзіцца раз на тры гады. Умовы конкурсуСтаць удзельнікамі конкурсу могуць аўтары твораў выяўленчага мастацтва ў любых відах, жанрах і мастацкіх тэхніках і аўтары твораў літаратуры аб выяўленчым мастацтве, створаных за тры гады, што папярэднічаюць тэрміну заканчэння прыёму заявак. Падаць заяўкі могуць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны, маюць прафесійную адукацыю ў галінах выяўленчага мастацтва, дызайну, мастацтвазнаўства або не маюць такой, але з’яўляюцца членамі творчых саюзаў. Дапускаюцца да ўдзелу аўтарскія калектывы. Адзін аўтар можа ўдзельнічаць у конкурсе толькі з адным творам і толькі ў адной намінацыі[3][4]. Асноўныя крытэрыі ацэнкі твораў мастацтва і літаратуры — наватарства, мастацкая каштоўнасць, індывідуальнасць, актуальнасць тэмы, развіццё мастацкіх традыцый. Імёны пераможцаў конкурсу стануць вядомы па выніках адкрытага прагляду і ацэнкі твораў, што экспануюцца на рэспубліканскай выстаўцы, якая пройдзе з 18 красавіка па 21 мая. Журы конкурсу вызначыць па адным або некалькі пераможцаў у кожнай намінацыі. Пераможцам конкурсу будуць уручаны дыпломы лаўрэатаў і спецыяльныя прызы, а таксама грашовыя прэміі ў памеры 100 базавых велічынь у кожнай намінацыі. Асобныя творчыя работнікі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі, і юрыдычныя або фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, што прадастаўляюць спонсарскую дапамогу ці робяць ахвяраванні на развіццё выяўленчага мастацтва, могуць быць узнагароджаны дыпломамі «За ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва», «Мецэнат выяўленчага мастацтва» і спецыяльнымі прызамі[5][6][7]. Намінацыі
У намінацыі «Творчы дэбют» могуць прымаць удзел аўтары, якія не дасягнулі 31 года на дзень падачы заяўкі. Адборачная камісія штогод у перыяд з 20 лістапада па 31 снежня вызначыць па 10 работ у кожнай намінацыі для ўдзелу ў Рэспубліканскай выстаўцы сучаснага выяўленчага мастацтва. ГісторыяНацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва ўпершыню ўручана ў Беларусі ў 2017 годзе. Лаўрэатам 2017 года ў намінацыі «Жывапіс» пераможцам стаў народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, загадчык кафедры малюнка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзімір Тоўсцік. Майстар працуе ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Яго творчасць справядліва называюць яркай з’явай у беларускім сучасным мастацтве.[8]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia