Уладзімір Антонавіч Тоўсцік
Уладзімір Антонавіч Тоўсцік (нар. 24 чэрвеня 1949, Мінск) — беларуcкі мастак. Загадчык кафедры малюнка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прафесар (2011). Кароткая біяграфіяУладзімір Антонавіч Тоўсцік нарадзіўся ў 1949 годзе ў Мінску. З 1966 па 1972 гады вучыўся ў Натана Воранава ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. 1973—1976 гг. — вучоба ў творчых майстэрняў Акадэміі мастацтваў СССР у г. Баку пад кіраўніцтвам Абдулаева М. Г. З 1972 г. — пастаянны ўдзельнік рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выстаў. З 1978 г. Член Саюза мастакоў Беларусі. З 1976 г. дацэнт кафедры малюнка Акадэміі мастацтваў Беларусі. У 1990 г. прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь». У 1994 г. прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь за серыю жывапісных работ «Святло і цені». У 1995 стаў лаўрэатам прэміі місіі ААН у Беларусі «Хабітат-II». У 2011 прысвоена ганаровае званне «Народны мастак Беларусі» і вучонае званне «Прафесар». Грамадская дзейнасцьУдзельнічаў у сумесных праектах «Літаратурнай газеты» і пастаяннага камітэта Сюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі (2002), удзельнічаў у Мастацкай выставе ў «Бялградзе».
Узнагароды
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia