Нацыянальны Кангрэс Аргенціны
Нацыянальны Кангрэс Аргенціны (ісп.: Congreso de la Nación Argentina) — заканадаўчы орган (парламент) Аргенціны. Выбары ў кангрэс адбываюцца прамым галасаваннем. Парламент абнаўляецца часткамі (палова Палаты Дэпутатаў і траціна Сената) кожныя два гады. Колькасць абранняў на пасаду дэпутата ці сенатара неабмежавана. Кангрэс праводзіць сесійныя пасяджэнні з 1 сакавіка па 30 лістапада кожнага года, але прэзідэнт можа склікаць пазачарговыя сесіі для разгляду канкрэтнага пытання або працягваць бягучыя. Зала пасяджэнняў Нацыянальнага Кангрэса знаходзіцца ў Палацы Кангрэса ў горадзе Буэнас-Айрэс і на плошчы Кангрэсу, якая знаходзіцца на заходнім канцы Майскай вуліцы, якая вядзе да Майскай плошчы, дзе размешчана Каса-Росада — рэзідэнцыя Прэзідэнта Аргенціны. СкладСучасны парламент складаецца з дзвюх палат:
|
Portal di Ensiklopedia Dunia