Аргенцінская кухня
Аргенцінская кухня — сукупнасць традыцыйных страў Аргенціны. Адрозніваецца значным уплывам еўрапейскай кухні, спалучае рысы італьянскай і іспанскай кухні, індзейскіх страў, афрыканскай і крэольскай кухні. Кухня розных рэгіёнаў АргенціныУлічваючы гастранамічныя перавагі насельніцтва, тэрыторыю Аргенціны можна падзяліць на чатыры часткі:
Паўночны захадПаўночна-заходняя частка Аргенціны была менш схільная да ўплыву эмігрантаў, таму яна захавала старажытныя даіспанскія традыцыі. Менавіта таму ў рацыёне да гэтага часу граюць значную ролю традыцыйныя маіс, бульба, перац, плады ражковага дрэва (ісп. taco) і ятоба. Таксама з гародніны маюць значэнне кіноа, амарант, фасоля, памідоры, гарбузы, авакада, чаёт. Як і ў іншых рэгіёнах Аргенціны, найважнейшым прадуктам харчавання з’яўляецца ялавічына, але разам з ёй у ежу ўжываюць таксама мясцовых жывёл, у прыватнасці ламу, і завезеных іспанцамі: коз, авечак, свіней. З усіх гэтых жывёл робяць каўбасы, пучэра, эмпанады, асада, чаркі і чаркікан. Традыцыйнымі стравамі паўночнага захаду з’яўляюцца эмпанады і локра, а таксама кукурузны пірог тамале і ўміты, запечаныя ў кукурузным лісце. Рэгіён мае значныя плошчы вінаграднікаў, таму віно з’яўляецца важнай часткай рацыёну яго насельніцтва. Таксама п’юць мясцовы від піва пад назвай алоха. Сярод дэсертаў разнастайныя прысмакі з батата, айвы і чаёта, бліны пата, баланчаа і аньяпа, казіныя сыркі з мёдам, амброзіяй. Паўночны ўсходПаўночна-усходняя зона адзначана значным уплывам індзейцаў гуарані. Асноўнымі прадуктамі харчавання з’яўляюцца маніёк, рыс, прэснаводная рыба, якой поўныя ракі Парана і Уругвай, і напой матэ. Традыцыйнымі стравамі з’яўляюцца чыпа з маніёк, юкі, сыру, яек, сала і солі, мбеху на аснове маніёк і соку юкі, булён рэвірэ, парагвайскі суп. Таксама распаўсюджаныя эмпанады, якія тут часта гатуюць з рысу. У ежу ўжываюць асада — запечанае на камянях мяса капібара, кайманаў, зебу, кароў. У рэгіёне расце вялікая колькасць садавіны, таму традыцыйным з’яўляецца ўжыванне сокаў і мёду, какосаў, асяродку пальмы. Таксама на мерапрыемствах прымаюць сок кактуса ўклея. Правінцыі Карыентэс і Місьёнес з’яўляюцца найбуйнейшымі вытворцамі матэ. Тут яго п’юць у выглядзе тэрэрэ — разам з зёлкамі, хвашчом, лёдам, цытрусавымі сокамі, алкагольным напоем канья і іншым. П’юць матэ з калебасаў або паронга — спецыяльна высушаных гарбузоў. Цэнтр![]() Цэнтральны рэгіён падвергнуўся значнаму ўплыву еўрапейскай культуры, асабліва італьянскай і іспанскай. Зараз амаль нічога не засталося ад традыцыйнай кухні гаўча, акрамя асада, дульсэ дэ лечэ, локра (locro), матэ, бліноў, піражкоў і рысавай кашы з малаком. У гэтай частцы Аргенціны больш за ўсё спажываюць мяса (асабліва ялавічыну) у выглядзе асада, адбіўных па-міланску (ісп.: milanesas), эскалопа, бефстроганава і чураска (churrasco) — мяса, абсмажанага на вуглях. Італьянскае паходжанне маюць папулярныя тут піца і макароны. Макароны часта запраўляюцца сырам рыкота, які таксама выкарыстоўваецца ў аргенцінскіх дэсертах і ў таматным соусе тука. Таксама з поўначы Італіі паходзяць папулярныя ў Аргенціне палента і асабука. Яшчэ адной папулярнай стравай у цэнтры Аргенціны з’яўляецца фаіна (ісп.: Fainá) — пірог з мукі з турэцкім гарохам на аліўкавым алеі. Як і ў іншых частках Аргенціны, тут таксама ядуць эмпанады. ![]() Пад уплывам іспанцаў у аргенцінскай кухні з’явіліся такія дэсерты, як чурас, ансаімаза, альфахоры, тарыхы, пончыкі-бунюэлі (buñuelo), такія стравы, як тарцілья, тэфтэлі, мандонга, кракеты, хамон і іншыя. Таксама з Іспаніі паходзіць распаўсюджаны ў Аргенціне ласунак — дульсэ дэ лечэ (ісп.: dulce de leche) — варанае згушчанае малако. Уплыў французскай кухні можна адзначыць у такіх стравах, як амлет (або яечная тарцілья), і ў многіх халодных закусках. Пад уплывам англічан сталі папулярнымі наліснікі (ісп.: panqueques) і хлебцы эсканэс, а таксама гарбата. З рускай кухні ў Аргенціну прыйшоў салат аліўе, які тут называюць рускім салатам. Уплыў нямецкай кухні найбольш прыкметны ў ласунках, у прыватнасці ў круасанах (ісп.: medialunas), берлінскіх пончыках (ісп.: borla de fraile), салодкіх рулетах (ісп.: piononos). Іншымі традыцыйнымі дэсертамі з’яўляюцца пірог пастафрола, бісквіты, кексы, чорны торт Шварцвальд (ісп.: Torta de la Selva Negra), яблычны штрудэль, флан, разнастайныя фруктовыя салаты, пудынгі (ісп.: Budín), тарты, узбітыя вяршкі (шантыльскі крэм), дэсерт балькарке, пеіска, мантэколь, печыва, карамель і іншыя. ПоўдзеньАтлантычнае ўзбярэжжа дазваляе атрымліваць асалоду ад разнастайнасці і вялікай колькасці акіянічнай рыбы, якую выкарыстоўваюць для прыгатавання асада, паштэтаў і касуэл. Акрамя рыбы і ялавічыны, на поўдні Аргенціны ўжываюць свініну, казляціна, бараніну, аленіну. Перад з’яўленнем іспанцаў індзейцы ўжывалі ў ежу мяса гуанака, браняносцаў, страўсаў нанду, курапатак і віскашэй. Мяса гатавалі пад гарачымі камянямі разам з перцам і соллю. Толькі ў XIX стагоддзі пачалі варыць мяса разам з гароднінай. Таксама традыцыйнымі стравамі былі ньяка (мука з пшаніцы, кукурузы і ячменю), хлеб з насення араўкарыі, прыправа меркен, прысмакі льяа-льяа, садавіна. У гэтым рэгіёне, акрамя ўплыву італьянскай і іспанскай кухні, можна адзначыць уплыў кухні скандынаўскіх краін і цэнтральнай Еўропы. Валійцы, аселыя ў Чубут, прыўнеслі чорныя тарты і сыр Чубут. Цэнтральнаеўрапейскія эмігранты распаўсюдзілі рэцэпты дэсертаў і прысмакаў з садавіны і шакаладу. Чылійскія імігранты прывезлі такія стравы, як куранта і мілкаа. Традыцыйнымі напоямі з’яўляюцца піва, матэ, белае віно тыпу рыслінга. Літаратура
Спасылкі![]() У Вікікнігах можна знайсці дадатковыя матэрыялы па тэме:
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia