Прэзідэнты Аргенціны
Прэзідэнт Аргенціны — вышэйшая палітычная пасада ў Аргенціне, тытул кіраўніка выканаўчай улады і кіраўніка дзяржавы. Таксама прэзідэнт з'яўляецца галоўнакамандуючым Узброеных сіл Аргенціны[1]. Першым тытул Прэзідэнта Аб'яднаных правінцый Рыа-дэ-ла-Платы прыняў Бернардзіна Рывадавія. У часы кіравання Хуста Хасэ дэ Уркіса пасада атрымала назву Прэзідэнт Аргенцінскай канфедэрацыі згодна з канстытуцыяй 1853 года. Абраны пасля канстытуцыйнай рэформы 1860 года Сант’яга Дэркі ўжо быў названы Прэзідэнтам Аргенцінскай нацыі (ісп.: Presidente de la Nación Argentina). Гэтая назва пасады захавалася да сённяшняга дня. ![]() З 1994 года прэзідэнцкі тэрмін у Аргенціне доўжыцца 4 гады. Ён абіраецца ў пары з віцэ-прэзідэнтам, які павінен замяніць яго ў выпадку адстаўкі або смерці. Рэзідэнцыя прэзідэнта знаходзіцца ў Буэнас-Айрэсе і называецца Каса-Расада (ісп.: Casa Rosada — Ружовы Дом). Пасля незалежнасціПасля атрымання незалежнасці ў 1816 годзе Аргенціна была федэрацыяй фактычна без цэнтральнага ўрада. Спачатку яна звалася Аб'яднаныя правінцыі Ла-Платы, затым Аб'яднаныя правінцыі Паўднёвай Амерыкі.
Першае прэзідэнцкае кіраваннеУ 1819 годзе спроба прыняць канстытуцыю апынулася няўдалай, і канстытуцыя была прынята толькі ў 1826 годзе. З-за вайны з Бразіліяй яна апынулася нежыццяздольнай, першы прэзідэнт падаў у адстаўку неўзабаве пасля ўступлення на пасаду, а яго ўрад быў распушчаны.
Пасля роспуску ўрада, Аргенціна заставалася без цэнтральнай улады 27 гадоў. У гэты перыяд краіна была вядомая пад назвай «Аргенцінская Канфедэрацыя» (ісп.: Confederación Argentina). Пасадай, найбольш падобнай на прэзідэнцкую, была пасада губернатара правінцыі Буэнас-Айрэс, які, акрамя выканання функцый па кіраванні сваёй правінцыяй, таксама прадстаўляў краіну на міжнародным узроўні па дамоўленасці з іншымі правінцыямі. Апошні кіраўнік дзяржавы ў гэты перыяд, Хуан Мануэль дэ Росас, знаходзіўся ва ўладзе вельмі доўга і быў зрынуты сваім галоўнакамандуючым, Хуста Хасэ дэ Уркісай. Пасля гэтага пачаўся пераходны перыяд да новай формы кіравання.
Аргенцінская рэспублікаАпошні Старшыня міжнародных адносін, генерал Хуста Хасэ дэ Уркіса, заснаваў канстытуцыйны сход, які склаў Канстытуцыю 1853 года. Па гэтай канстытуцыі, у Аргенціне з'явілася пасада прэзідэнта. Прэзідэнты, абраныя пазней, часта завуцца «канстытуцыйнымі прэзідэнтамі». Са зменамі, канстытуцыя дзейнічае ў Аргенціне дагэтуль.
У бітве пры Павоне працяглае суперніцтва паміж Аргенцінскай рэспублікай і Правінцыяй Буэнас-Айрэс завяршылася на карысць апошняй. У выніку цэнтральная аргенцінская ўлада была распушчана. Губернатар Буэнас-Айрэса Барталамэ Мітрэ выконваў пасля гэтага абавязкі прэзідэнта, а пасля ў выніку выбараў стаў першым прэзідэнтам аб’яднанай Аргенціны. Краіна ўпершыню стала звацца Аргенцінская рэспубліка (ісп.: República Argentina). Большасць гісторыкаў лічыць наступных прэзідэнтаў абранымі свабодным і ўсеагульным галасаваннем, за выключэннем тых, што прыйлі да ўлады ў выніку дзяржаўнага перавароту.
У 1930 годзе адбыўся першы ваенны пераварот у гісторыі Аргенціны. Лідар перавароту прызначыў сябе прэзідэнтам; наступныя прэзідэнты, хоць і былі абраны, не разглядаюцца большасцю гісторыкаў як абраныя дэмакратычна.
У 1943 годзе адбыўся яшчэ адзін дзяржаўны пераварот, які прывёў да ўлады ваенных:
Затым новы прэзідэнт быў абраны ўсенародным галасаваннем. Ён змяніў канстытуцыю так, што яна дазваляла яму пераабірацца, і знаходзіўся ва ўладзе дзевяць гадоў, пакуль не быў зрушаны:
У 1955 годзе адбыўся яшчэ адзін ваенны пераварот, які атрымаў назву Вызваленчая рэвалюцыя (ісп.: Revolución Libertadora):
Далей прэзідэнты зноў былі дэмакратычна абраны:
Ваенны пераварот 1966 года, вядомы як «Аргенцінская рэвалюцыя» (ісп.: Revolución Argentina):
Затым рушыў услед кароткі перыяд дэмакратычнага кіравання:
Ваенны пераварот 1976 года, вядомы пад назвай «Працэс нацыянальнай рэарганізацыі» (ісп.: Proceso de Reorganización Nacional), пакуль з'яўляецца апошнім у гісторыі Аргенціны:
У 1983 годзе адбыўся апошні пераход улады ад ваеннага ўрада да грамадзянскага:
Папраўка 1994 года да канстытуцыі дазволіла вылучэнне прэзідэнта на другі тэрмін (гэта магчымасць была адменена ў 1957 годзе).
Партыі
Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia