Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча
Нацыяна́льны[1] акадэмі́чны наро́дны арке́стр Рэспу́блікі Белару́сь імя́ Іо́сіфа Жыно́віча — аркестр у Беларусі. Гісторыя![]() ![]() Пачаў дзейнасць у Мінску ў 1930 годзе як Беларускі дзяржаўны ансамбль народных інструментаў, створаны на аснове ансамбля народных інструментаў Беларускага музычнага тэхнікума (1928). Першым мастацкім кіраўніком у 1930—1935 гадах з'яўляўся Дз. Захар, з 1946 мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор І. Жыновіч, з 1975 — М. Казінец. У 1937 годзе ператвораны ў Аркестр беларускіх народных інструментаў у складзе Беларускай філармоніі, з 1948 года назва Дзяржаўны народны аркестр БССР, імя І. Жыновіча з 1974 года, акадэмічны з 1987 года, з 2003 года — Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча[1]. РэпертуарАркестр унікальны па складзе інструментаў і па гучанні. Асноўнае месца належыць беларускім цымбалам, уключае таксама дудкі і ліры, баяны, флейты, габоі, кларнеты, групу ўдарных. У рэпертуары больш за 1000 арыгінальных твораў і пералажэнняў беларускіх кампазітараў, у т. л. У. Алоўнікава, А. Багатырова, Я. Глебава, Я. Дзягцярыка, І. Жыновіча, Э. Зарыцкага, В. Іванова, С. Картэса, У. Кур’яна, А. Мдывані, В. Помазава, Ю. Семянякі, Дз. Смольскага, Р. Суруса, К. Цесакова, Я. Цікоцкага, М. Чуркіна і інш., кампазітараў-класікаў, сучасных замежных аўтараў. ВыступленніЗ аркестрам выступалі майстры беларускай сцэны Л. Александроўская, Л. Аляксеева, З. Бабій, І. Балоцін, М. Ворвулеў, С. Данілюк, М. Дзянісаў, С. Друкер, В. Малькова, Р. Млодак, Т. Ніжнікава, Г. Пятроў, І. Сарокін, Н. Ткачэнка, а таксама спевакі Расіі, Украіны, Заходняй Еўропы і інш. Калектыў гастралюе за мяжой, удзельнік шматлікіх фестываляў і конкурсаў. У розны час у аркестры працавалі цымбалісты А. Астрамецкі, В. Бурковіч, С. Навіцкі, Х. Шмелькін, М. Шмелькін і інш. ; працуюць (1997) салісты А. Курмакін, С. Лясун, А. Рудкоўскі. Літаратура
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia