Святлана Піліпаўна Данілюк
Святлана Піліпаўна Данілюк (25 верасня 1939, Кіеў — 8 жніўня 2003, Мінск) — беларуская оперная спявачка (мецца-сапрана), народная артыстка Беларусі (1971), народная артыстка СССР (1977). БіяграфіяНарадзілася 25 верасня 1939 года ў Кіеве. Пасля заканчэння сямігодкі вучылася ў Кіеўскім кінатэхнікуме на аддзяленні абсталявання і эксплуатацыі кінаўстановак, дзе была самай актыўнай удзельніцай самадзейнай студыі. У 1963 годзе скончыла Кіеўскую кансерваторыю па класе спеваў у З. М. Гайдай, пасля заканчэння якой па запрашэнні дырыжора Барыса Афанасьева была размеркавана на пасаду салісткі Пермскага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя П. І. Чайкоўскага. У 1965 годзе была ўдастоена другой прэміі на Трэцім Усесаюзным конкурсе вакалістаў імя Глінкі ў Маскве. Восенню 1965 года паводле запрашэння Л. П. Александроўскай дэбютавала ў Мінску ў Беларускім тэатры оперы і балета ў партыі Кармэн у оперы «Кармэн» Ж. Бізэ. Аднак пераезд тады не адбыўся, паколькі спявачка павінна была адпрацаваць трохгадовы тэрмін па размеркаванні ў Пермі. З 1966 па 1986 годы — вядучая салістка Беларускага тэатра оперы і балета. Выступала практычна ва ўсіх вядучых партыях мецца-сапранавага рэпертуару (партыі: Любаша («Царская нявеста» Рымскага-Корсакава), Марфа («Хаваншчына» Мусаргскага), Кармэн («Кармэн» Бізэ), Амнерыс («Аіда» Вердзі), Артруда («Лаэнгрын» Вагнера), баранэса Штраль («Маскарад» Талстога), Алеся («Алеся» Цікоцкага) і іншыя). У 1972—1973 гадах стажыравалася ў тэатры «Ла Скала» (Мілан) пад кіраўніцтвам Маргарыты Кароза. У 1986 годзе звольнілася з Беларускага тэатра оперы і балета ў сувязі з рэзкай нязгодай з рэпертуарнай і пастановачнай палітыкай тагачаснага тэатральнага кіраўніцтва. З 1986 года — салістка Беларускай філармоніі. Выступала з камернымі праграмамі, выконвала альтовыя партыі ў буйных вакальна-сімфанічных творах («Страсці па Мацвею» І. С. Баха, 9-я сімфонія Л. Бетховена, Рэквіем Дж. Вердзі, «Stabat Mater» Дж. Пергалезі, «Аляксандр Неўскі» С. С. Пракоф’ева і інш.), творы рускіх, беларускіх, украінскіх, заходніх кампазітараў, рамансы. Гастралявала па СССР і за мяжой (Балгарыя, Венгрыя, Польшча, Францыя). У Маскве запісала тры дыскі-гіганты на фірме «Мелодыя». Памерла 8 жніўня 2003 года ў Мінску. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках. Узнагароды
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia