Нацыянальны парк Ігуасу (Бразілія)
Ігуасу (парт.: Parque Nacional do Iguaçu) — нацыянальны парк Бразіліі і аб'ект сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, размешчаны на тэрыторыі штата Парана. Нацыянальны парк Ігуасу знаходзіцца на тэрыторыі двух краін — Бразіліі і Аргенціны. Галоўная славутасць аб'екта — вадаспады. Вадаспады ўтвараюцца ў месцы ўпадзення ракі Параны ў раку Ігуасу. На тэрыторыі працягам каля 3 км, з двух базальтавых ступеняў вышынёй болей за 70 м адначасова абвальваюцца ўніз 275 вадзяных каскадаў. У зоне вадаспадных пырскаў расце пышная экзатычная расліннасць, у тым ліку дрэвападобная папараць, бамбук і мноства рэдкіх відаў архідэй. Гэта ўнікальнае месца ў свеце, бо на адным лапіку зямлі сабралася 5 парод лесу. Тэрыторыю парка насяляюць мноства эндэмічных відаў жывёл, а таксама відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia