Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі
Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі — адукацыйная ўстанова ў Мінску. Размяшчаецца ў будынку па вул. Кірава, 16. ГісторыяЗаснаваны ў 1935 г. як Мінскі Палац піянераў і акцябрат. 29 верасня 1936 года прысвоена імя М. Ф. Гікалы, працавалі 156 чалавек, з іх 70 — педагогаў-інструктараў і 86 — адміністрацыйна-гаспадарчага персанала. У 1976 г. пераўтвораны ў Рэспубліканскі Палац піянераў і школьнікаў БССР. У 1996 г. на базе Рэспубліканскага Палаца піянераў і школьнікаў і Рэспубліканскага цэнтра эстэтычнага выхавання дзяцей утвораны Нацыянальны цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. У 2002 г. у выніку рэарганізацыі шляхам зліцця Нацыянальнага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і Рэспубліканскага вучэбна-метадычнага цэнтра мастацкай творчасці навучэнскай моладзі «Юнацтва» створаны Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 г. калектыў Нацыянальнага цэнтра ўзнагароджаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва «за адраджэнне і захаванне нацыянальных традыцый, развіццё сучасных напрамкаў мастацкай творчасці, значны ўклад у выхаванне дзяцей і моладзі»[1]. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia