Нацыянал-сацыялістычная арганізацыя вытворчых ячэек
Нацыянал-сацыялістычная арганізацыя вытворчых ячэек (НСБО) (ням.: Nationalsozialistische Betriebszellenorganisation (NSBO)) — прафсаюз у Германіі, які існаваў з 1927 па 1935 гады і супрацоўнічаў з НСДАП. Першыя першасныя прафсаюзныя арганізацыі былі створаны ў Берліне ў 1927 годзе пад ціскам левага крыла НСДАП, у прыватнасці гаўляйтара сталічнай партыйнай арганізацыі Ёзэфа Гебельса і Грэгара Штрасера[1]. У цэлым НСБО не мела вялікіх поспехаў сярод працоўных, аднак да канца 1931 года колькасць прафсаюза дасягнула 300 тысяч чалавек[2]. Пасля прыходу НСДАП да ўлады 2 мая 1933 года ўсе ненацысцкія прафсаюзы былі забароненыя і НСБО засталася адзінай легальнай працоўнай арганізацыяй у Германіі. Аднак, такое становішча доўга не прадлілася і пад кіраўніцтвам НСДАП была створана другая працоўная арганізацыя — Германскі працоўны фронт. У 1935 годзе Германскі працоўны фронт паглаціў НСБО[3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia