Германскі працоўны фронт
Германскі працоўны фронт (ням.: Deutsche Arbeitsfront) — асацыяцыя прафсаюзаў у Трэцім Рэйху, якая аб’яднала ў сабе ўсе існуючыя ў Германіі прафсаюзы і цалкам падпарадкоўвалася НСДАП пасля прыходу Адольфа Гітлера да ўлады. ГісторыяУ 1929 годзе падчас Нюрнбергскага з’езда НСДАП было прынята рашэнне аб стварэнні «нацыянал-сацыялістычнай арганізацыі вытворчых ячэек» — НСАВВ. Новая арганізацыя ўяўляла сабой аб’яднанне палітработнікаў НСДАП, якія былі закліканы ажыццяўляць на прадпрыемствах светапоглядную арыентацыю працоўных ў духу нацыянал-сацыялістычнай ідэі. НСАВВ павінна была аслабіць прафсаюзную дзейнасць Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ) і Камуністычнай партыі Германіі (КПГ). У 1933 годзе, пасля прыходу Адольфа Гітлера да ўлады, НСАВВ фактычна была ператворана ў Германскі працоўны фронт. З паразай Германіі ў Другой сусветнай вайне, у ходзе дэнацыфікацыі, Германскі працоўны фронт спыніў існаванне. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia