На Заходнім фронце без перамен
«На Заходнім фронце без перамен» або «На Заходнім фронце нічога новага» (ням.: Im Westen nichts Neues — «На Захадзе нічога новага») — раман нямецкага пісьменніка Эрыха Марыя Рэмарка. СюжэтГісторыя Першай сусветнай вайны расказваецца з пункту гледжання простага салдата: дзевятнаццацігадовы Паўль Боймер прыходзіць на фронт наіўным дабравольцам, які толькі што скончыў школу. Але ягоны пачатковы энтузіязм і захапленне вайной як цікавай прыгодай знікаюць пасля сутыкнення з брутальнасцю бойні і бессэнсоўнасцю смерцяў ягоных таварышаў. Беларускае выданнеПершы пераклад рамана на беларускую мову выдадзены «Беларускім дзяржаўным выдавецтвам» у 1931 годзе. Пераклад з расійскага выдання быў зроблены Хвядосам Шынклерам[2]. За пераклад браўся Адам Бабарэка, але ў працэсе перакладу рамана Рэмарка расчараваўся ў аўтару і так не скончыў працы[3]. У 2025 годзе ў выдавецтве «Папуры» раман выйшаў у перакладзе з нямецкай мовы, зроблены Сяргеем Матыркам[4]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia