Амфара![]() А́мфара (стар.-грэч.: ἀμφορεύς «пасудзіна з дзвюма ручкамі») — антычная пасудзіна яйцападобнай формы з дзвюма вертыкальнымі ручкамі, нярэдка з вострым канічным дном. Быў распаўсюджаны ў грэкаў і рымлян. Часцей за ўсё амфары рабіліся з гліны, аднак сустракаюцца і амфары з бронзы. Служылі, галоўным чынам, для захоўвання аліўкавага алею або віна. Таксама выкарыстоўваліся ў якасці ўрны для пахавання і пры галасаванні. Размаляваныя амфары (панафінейскія амфары) служылі прызам у спартыўных спаборніцтвах. Аб’ём амфары можа складаць ад 5 да 50 л. Вялікія высокія амфары выкарыстоўваліся для транспартавання вадкасцей. У Рыме амфары аб’ёмам 26,03 літра (старажытнарымскі кубічны пед ці грэчаскі «талант») ужываліся для вымярэння вадкасцей. На тэрыторыі Беларусі амфары прывозіліся, верагодна, з грэчаскіх калоній у Крыме. Дзякуючы вузкаму цыліндрычнаму горлу лёгка закаркоўваліся і герметычна заліваліся воскам. Фрагменты амфары вылучаліся сярод мясцовай керамікі тоўстым (10—12 мм) моцна спечаным лёгкім чарапком крэмавага ці светла-ружовага колеру, тонкадысперсным на зломе, з прыкметамі вырабу на нажным крузе. Знешняя паверхня аздаблялася дробным шматрадным лінейным рыфленнем. На многіх фрагментах захаваліся малюнкі, надпісы, асобныя літары (на амфарах з Полацка прадрапана літара «А»). На ўсходнеславянскіх тэрыторыях, асабліва ў бязлесных раёнах, амфары сталі прататыпамі тарных амфарападобных пасудзін-карчаг. Самыя раннія амфары знойдзены пры раскопках гарадзішчаў зарубінецкай культуры ранняга жалезнага веку на поўдні Беларусі, шырокае распаўсюджанне набылі ў сярэдневяковы час. КласіфікацыяРаспрацоўшчыкам тыпалогіі класіфікацыі амфар з’яўляецца нямецкі археолаг Генрых Дрэсель. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia