Неапратэразой
Неапратэразой, англ.: Neoproterozoic Era — геахраналагічная эра (апошняя эра пратэразоя), якая пачалася 1 млрд гадоў таму і завяршылася 542 млн гадоў таму. З геалагічнай кропкі гледжання характарызуецца распадам старажытнага суперкантынента Радзінія як мінімум на 8 фрагментаў, у сувязі з чым спыняе існаванне старажытны суперакіян Міровія. Падчас крыягенія наступіла самае маштабнае аблядненне Зямлі — льды дасягалі экватара (Зямля-сняжок). Да позняга неапратэразоя (эдыякарый) адносяцца найстаражытныя выкапні рэштак жывых арганізмаў, бо менавіта ў гэты час у жывых арганізмаў пачынае выпрацоўвацца нейкае падабенства цвёрдай абалонкі або шкілета. Большасць фаўны неапратэразоя не можа лічыцца продкамі сучасных жывёл, і ўсталяваць іх месца на эвалюцыйным дрэве вельмі праблематычна. Неапратэразой падзелены на 3 перыяды: ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia