Негніючнік лугавы
Негніючнік лугавы, апенька лугавая, варушка (Marasmius oreades) — шапкавы базідыяльны грыб роду Негніючнік (Marasmius) сямейства Негніючнікавыя (Marasmiaceae). АпісаннеПладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка мае дыяметр 3—5 см, спачатку конусная, пазней распасцёртая з тупым бугарком у сярэдзіне, радыяльна-паласатая, гладкая. Колер шапкі светлы, жаўтавата-бураваты ў сухой, светла-карычневы ў вільготнай. Ножка 4—8 см у даўжыню і 0,2—0,4 см у дыяметры, цыліндрычная, шчыльная, гнуткая, аднаго колеру з шапкай, апушаная ўнізе. Мякаць шапкі тонкая, белавата-жаўтаватая. Пласцінкі свабодныя, шырокія, рэдкія, спачатку белаватыя, потым цямнеюць. Споры гладкія, бясколерныя, эліпсоіднай формы. Пасля выспявання пладовае цела не гніе, а высыхае. Распаўсюджанне і экалогіяГрыб распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі. Расце групамі на лугах, выпасах, часам пакрытых травой узлесках і палянах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў чэрвені—верасні, часам утвараючы «ведзьміны кругі». ВыкарыстаннеМалавядомы ядомы грыб, прыдатны да ўсіх відаў перапрацоўкі. Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia