Немаршанскія (Niemorszańscy) — шляхецкі род герба «Палова Арла».
Магчыма род звязаны з «дваром» Немаршаны[lt] ў Жамойці, упершыню згаданым пад 1575 годам. Таксама яшчэ з 1571 года вядомы акт замены баярскіх зямель на землі сялян гаспадарскай Відуклеўскай воласці, дзе згаданы баяры Пацэвічы і валокі Немаршанскія, напэўна валокі «двара» Немаршаны. У 2-й палове XIX ст. вядомы прынамсі дзве ваколіцы Немаршаны, размешчаныя паблізу, але ў розных парафіях, тады імі валодалі шэраг шляхецкіх родаў[1][2], але Немаршанскіх сярод іх няма.
Ян Цехановіч называе Пацэвічаў-Немаршанскіх гербу «Палова Арла» даўнімі абывацелямі Ашмянскага павета.[3]
Род зацверджаны Указам Дэпартамента Герольдыі.
Паводле вываду шляхецтва, пачынальнік роду згаданы ў рэестры «шляхце, што была за каралём Уладзіславам Ягайлам на вайне з крыжакамі», датаваным 1520 годам.
Аднак, у радаводзе з таго самага вываду Філіцыян Немаршанскі паказаны толькі сёмым каленам роду.
Паводле Змітра Юркевіча, продак Немаршанскіх у 1731 годзе купіў у Прушынскіх частку Лошыцы[6], напэўна, гэта тычылася Дварышча, якое пазней стала часткай маёнтка Лошыца Немаршанскіх.
Напачатку XX ст. валодалі маёнткам Лошыца пад Мінскам і маёнткамі ў Барысаўскім павеце.
Вядомыя асобы
- Ежы, 1716[7]
- Тадэвуш (магчыма тоесны Фаме, бацьку Юзафа / Іосіфа Фаміча ніжэй) — згаданы пад 1765 годам сярод шляхты Менскай парафіі Менскага ваяводства[8][9], потым сярод шляхты-удзельнікаў сейміка Менская ваяводства 8 лютага 1787 года, і, магчыма, толькі пад прозвішчам сярод выбаршчыкаў земскага суда Менскага ваяводства 6 сакавіка 1792 года[10].
- Юзаф / Іосіф (магчыма тоесны наступнаму), ад 1769 года ў шлюбе з Кацярынай з Шышак[6]
- Марыя Тэкля Клара (*1785). У шлюбе з Ёахімам Невяровічам[6]
- Юзаф / Іосіф Фаміч (магчыма тоесны папярэдняму), да мая 1793 года прызначаны ў першы склад асэсараў Мінскай казённай[11], якая кіравала дзяржаўнай маёмасцю і будаўніцтвам у губерні. Неўзабаве выкупіў маёнтак пры «вялікай дарозе пінскай», то-бок Лошыцу Адзінцоўскую (пазней званую па ім Лошыцай Немаршанскай).
- Станіслаў, суддзя менскі гродскі, у 1785 годзе пабудаваў у сваім маёнтку Дварышча мураваную капліцу.[12]
- Каятан з Даўгердзішак Ашмянскага павета. У шлюбе з Антанінай з Ганаў. Мінскі павятовы межавы суддзя (1829—1830), ашмянскі межавы суддзя (1831—1835), мінскі губернскі межавы суддзя (1836—1843).
- Роберт Ян Юзаф (нар. 27.5(5.6).1832)
- Адэлаіда Марыя Стэфанія (нар. 24.12.1834(20.1.1835))
- Баляслаў Тадэвуш (*11-14.12.1836 — +12.12.1908), падпісчык з Ушы на выданне Klechdy, starożytne podania i powieści ludowe (1876) Казіміра Уладзіслава Вайціцкага. Пахаваны на 3-й кватэры № 4695 Старых Росаў у Вільні[14].
- Антоні / Антон. Родны брат Філіцыяна.[15] Валодаў маёнткам Лошыца Мінскага павета (170 муж.). Старшыня Мінскага межавога суда. У 1850 годзе валодаў маёнткам Ясаўшчызна[lt] ў Вілейскім павеце.
- Адрыян (*каля 1815 — пасля 1888[16]), католік. Скончыў Мінскую губернскую гімназію, працаваў канцылярыстам Мінскага губернскага межавога суда (06.06.1833), затым на адпаведнай пасадзе ў Мінскім ДДС (04.09.1836-17.06.1844). Па выбарах дваранства прызначаны на пасаду засядацеля Мінскай крымінальнай палаты (30.09.1844). Падчас службы ўзводзіўся ў чын калежскага рэгістратара (09.12.1835), губернскага сакратара (09.12.1839). За час службы тройчы быў у адпачынку (17.12.1834-17.02.1835; 26.06.1835-26.08.1835; 19.08.1938-02.09.1838).
- Эльжбета (1830-28.11.1886), у шлюбе Тукала
- Соф’я, у шлюбе Валодзька
- Філіцыян. Родны брат Антонія.[15] Разам з жонкай валодаў маёнткам Дворышча Мінскага павета (212 муж.). У 1835 годзе набыў 12 двароў у Строчыцах Мінскага павета ў Антаніны з Іваніцкіх, спадчыну па яе мужы Яне Чачоце, а ў 1840 годзе прадаў Строчыцкі фальварак, вёску і засценак Паповічы Юльяну Таўтагерду-Джневічу.
- Юзаф / Іосіф (*каля 1811 — +да чэрвеня 1858[15]), католік. Скончыў Мінскую губернскую гімназію, працаваў канцылярыстам у Мінскім ДДС (09.12.1832-26.09.1835). Па выніках выбараў дваранства прызначаны на пасаду суддзі Мінскага губернскага межавога суда (17.10.1835). Падчас службы ўзводзіўся ў чын калежскага рэгістратара (19.10.1837). У шлюбе з Амеліяй з Тукалаў.[15]
- Інгацы[15], з дзяцінства быў вядомы непамерным апетытам, паводле легенды, праеў маёнтак
- Ружа, у шлюбе Дыбоўская.
- Ганна (+люты 1856), у першым шлюбе Сялявіна, у другім шлюбе з Напалеонам Язафатавічам Чарноцкім.[15]
Крыніцы
- ↑ Niemorszany // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886. — S. 99.
- ↑ Niemorszany // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. — S. 380.
- ↑ Ciechanowicz, J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego: w 6 t. — Rzeszów: Fosze, 2001—2006. — ISBN 8387602809; 8387602817 (t. 1); 8387602825 (t. 2); 8387602868 (t. 3); 8387602876 (t. 4); 8387602884 (t. 5); 8360075670 (t. 6); 8387602817.
- ↑ а б в Зміцер Юркевіч. Ян Тысевіч — беларускі мастак, якога нібы й не было (нявызн.). kultura-info.by (03 лiпеня 2022). Праверана 3 студзеня 2025.
- ↑ https://www.szukajwarchiwach.gov.pl/ru/jednostka/-/jednostka/28280495
- ↑ Рэестр попісавы вяльможных іх міласцяў паноў сенатараў, дыгнітараў, ураднікаў земскіх і гродскіх, рыцарства, шляхты і абывацеляў Найсвяцейшага Менскага ваяводства з пададзеных ад вяльможных іх міласцяў паноў ротмістраў Менскага ваяводства, у Менску 01.10.1765 г. складзены; Крыніца: НГАБ ф. 1769, воп. 1, спр. 4, л. 85-90 аб.
- ↑ Заливако А. Фамильный архив рода Заливако. В 5 книгах. Кн. 3. Мн. 2016. С. 76—93.
- ↑ Спіс шляхты Менскага ваяводства на сейміку 6 сакавіка 1792 года пры выбарах земскага суда; Крыніца: НГАБ ф. 1769 воп. 1 спр. 23 л. 138—200.
- ↑ Ерашэвіч, А. У. Мінская казённая палата канца XVIII — першай паловы XIX ст. : нарматыўныя ўмовы дзейнасці і агляд дакументальных матэрыялаў // Беларускі археаграфічны штогоднік. — 2008. — Вып. 9. — С. 177—187. — С. 178.
- ↑ Kartka z dziejów kościoła katolickiego w Rosyi : biskupstwo mińskie / opisał wg źródeł wiarygodnych X. Y. Z. — Kraków: nakł. i druk Wł. L. Anczyca i Spółki, 1889. — S. 89.
- ↑ Vilniaus miesto kapinių registras (літ.). zemelapiai.vplanas.lt. Праверана 4 студзеня 2025.
- ↑ а б в г д е НГАБ, ф. 159 воп. 1 спр. 5932 Справа пра ўвядзенне ва ўладанне Напалеона Чарноцкага маёнткам Піятроўшчызнаю. 12.06.1858-13.06.1858
- ↑ Спіс землеўласнікаў Мінскай губерні за 1888 год.
Літаратура
- Czesław Malewski. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. Powiaty lidzki, oszmiański i wileński. — Warszawa, 2016. — S. 314. 678 (згаданы толькі Каятан з Даўгердзішак).
- Урублеўскі В. В. Архівісты Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу (частка ІІІ, літары К-Н) // Архіварыус : зб. навук. паведамл. і арт. — Мінск, 2012. — Вып. 10. — С. 295—301.
- Шляхі вядуць праз Строчыцы // Голас Радзімы № 51 (2089), 22 снежня 1988. — С. 6.
- Василий Юрша Ошмянский край. — Т. 7. Гербовник М — О. — Минск: Роман Цимберов, 2024. — С. 518. (згаданы толькі Каятан, яго жонка і дзеці, а таксама нейкая Гелена Немаршанская пад 1854 годам і нейкая А. Ф. Немаршанская, уладальніца Шапавалаў у 1865—1875 гадах, якіх немагчыма ідэнтыфікаваць)
|