Нехаленія прыгожая
Нехаленія прыгожая (Nehalennia speciosa) — від стракоз з сямейства стрэлак. АпісаннеКрылы празрыстыя, іх даўжыня 11,5-16 мм. Даўжыня цела 19-22 мм. Гэта самая малая сярод стракоз Беларусі. Пярэднія і заднія крылы аднолькавыя па форме і жылкаванню, у спакоі складаюцца над брушкам. Вочы паўшарападобныя, выступаючыя, падзеленыя, прамежак паміж імі шырэйшы за вочы. У самкі заўсёды ёсць яйцаклад. Галёнкі не расшыраныя. Грудзі і брушка металічна-зялёныя. ПашырэннеТранспалеарктычны від. На Беларусі сустракаецца лакальна ў паўднёвых раёнах. Жыве на нізінных балотах і на забалочаных поймавых лугах. Асаблівасці біялогііЛёт у чэрвені-ліпені. Адкладвае яйцы у расліны ў суправаджэнні самца, які трымае самку за пярэднеспінку. Меркавана зімуе ў лічынкавай стадыі. Лічынкі развіваюцца ў невялікіх забалочаных вадаёмах. Цыкл развіцця — 1 год. АховаВід уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, Чырвоныя спісы Польшчы і Чэхіі, а таксама ў Чырвоную кнігу Літвы. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia