Не чакалі (карціна)
«Не чакалі» (руск.: Не ждали) — карціна рускага мастака Ільі Рэпіна (1844—1930), напісаная ў 1884—1888 гадах. Яна з’яўляецца часткай збору Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (інв. 740). Памер карціны — 160,5 × 167,5 см[2][3]. Рэпін пачаў працу над асноўным варыянтам карціны ў 1884 годзе на дачы ў Мартышкіна пад Пецярбургам[4]. У тым жа годзе карціна экспанавалася на 12-й выстаўцы Таварыства перасоўных мастацкіх выставак («перасоўнікаў»), якая праходзіла ў Пецярбургу, пасля чаго гэта палатно ўваходзіла ў склад выстаўкі, якая падарожнічала па іншых гарадах Расіі[5]. У 1885 годзе карціна была набыта ў аўтара Паўлам Траццяковым. Тым не менш, пазней Ілья Рэпін працягваў яе дапрацоўваць — у 1885, 1887 і 1888 гадах ён уносіў у яе змены, якія галоўным чынам тычыліся твару мужчыны, які ўваходзіць[2]. Момант, намаляваны на карціне, адлюстроўвае першую рэакцыю членаў сям’і на вяртанне са ссылкі рэвалюцыянера-нарадавольца. Гэты твор лічыцца «самым значным і манументальным з палотнаў Рэпіна на рэвалюцыйныя тэмы»[6]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia