Новачаркаскі расстрэл
Новачаркаскі расстрэл — забастоўка рабочых Новачаркаскага электравозабудаўнічага завода імя С. М. Будзёнага, якая скончылася расстрэлам пратэстуючых. ПерадумовыУ 1962 годзе з-за праблем у сельскай гаспадарцы ў СССР утварыўся дэфіцыт прадуктаў харчавання: хлеба, круп, алею, мяса, малака. З-за краху праграмы асваення цаліны дэфіцыт хлеба стаў настолькі адчувальным, што вясной 1962 года СССР пачаў закупку збожжа з-за мяжы[3]. Сітуацыя на размешчаным у прыгарадзе Новачаркаска Новачаркаскім электравозабудаўнічым заводзе імя С. М. Будзённага была напружанай яшчэ з пачатку 1962 года. У сакавіку адміністрацыя завода знізіла расцэнкі за цяжкую працу на 10 %, што прывяло да зніжэння зарплаты і пакупніцкай здольнасці рабочых[4]. Увесну 1962 гады на заводзе ў кузава-зборачным цэху рабочыя тры дня не прыступалі да працы, патрабуючы палепшыць умовы працы, а ў абмоткава-ізаляцыйным цэху з-за нізкага ўзроўня тэхнікі бяспекі атруціліся 200 чалавек[5]. 1 чэрвеня 1962 года была апублікавана пастанова ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР «Аб павышэнні цэн на мясамалочныя прадукты», згодна з якой павышаліся цэны на мяса і мясныя прадукты ў сярэднім на 31 % і на сметанковае масла — на 25-35 %[6]. Ход забастоўкі1 чэрвеняРаніцай 1 чэрвеня 1962 года на Новачаркаскім электравозабудаўнічым заводзе ім. С. М. Будзённага пачаўся стыхійны мітынг дзесяці фармоўшчыкаў сталеліцейнага цэха, якія абмяркоўвалі пастанову аб павышэнні коштаў. Неўзабаве да фармоўшчыкаў далучыліся працоўныя з кузава-зборачнага цэха, якія былі таксама незадаволеныя павышэннем цэн і паніжанай тры месяцы таму зарплатай[7]. Дырэктар завода Барыс Мікалаевіч Курачкін не змог уціхамірыць рабочых, заявіўшы, што «калі работнікам не хапае грошай на піражкі з мясам, то няхай купляюць піражкі з ліверам»[5][1]. Гэтым дырэктар абразіў працоўных і не змог спыніць распаўсюджванне забастоўкі па заводзе. Ужо да 12 гадзін дня вялікая група пратэстоўцаў, ад 300 да 500 чалавек, пакінула тэрыторыю завода і сабралася ля будынка заводаўпраўлення, а таксама спыніла пасажырскі цягнік «Саратаў-Растоў»[1]. Інфармацыя пра забастоўку ў Новачаркаску была паведамлена Мікіце Хрушчову. Ён аддаў загад аб падаўленні «антысавецкага бунту»[2], а таксама адправіў у Новачаркаск Ф. Р. Казлова, А. І. Мікаяна, Л. Ф. Ільічова, Д. С. Палянскага[8] і А. М. Шалепіна[2] ў разгорнуты часовы камандны пункт. Да 14:30 зводнае падраздзяленне з міліцыянераў, супрацоўнікаў КДБ і народных дружыннікаў адціснулі пратэстоўцаў ад чыгуначных пуцей[2]. Да 19:00 улады распачалі першую спробу сілавога разгону мітынгоўцаў. Бяззбройны зводны атрад з 200 міліцыянераў і рота 505-га стралковага палка атрымала адпор ад рабочых і не змагла здзейсніць разгон[2]. 2 чэрвеняРаніцай 2 чэрвеня страйкоўцы-працоўныя зноў спынілі пасажырскі цягнік «Масква-Баку», а затым пад чырвонымі сцягамі і з партрэтамі Уладзіміра Леніна накіраваліся да гарадскога камітэта КПСС у Новачаркаску. Даведаўшыся пра гэтыя падзеі, Мікіта Хрушчоў, праз камандуючага ПКВА Ісу Пліева, перадаў загад аб сілавым падаўленні бунту генерал-лейтэнанту Мацвею Шапашнікаву, чыё падраздзяленне блакавала танкамі і аўтамабілямі дарогу да гаркома. Шапашнікаў адмовіўся выконваць загад страляць у пратэстуючых[8][9][10], тым самым забастоўшчыкі бесперашкодна пераадолелі загароды і накіраваліся ў цэнтр горада. Адна частка пратэстоўцаў накіравалася да гараддзелу міліцыі і КДБ для вызвалення раней затрыманых працоўных і завалоданнем зброяй, а другая частка накіравалася гаркаму КПСС, дзе ўчыніла пагром. У гэтай сітуацыі падраздзяленні 18-й танкавай дывізіі і 89-й дывізіі ўнутраных войскаў адкрылі па мітынгоўцах агонь на паражэнне[11]. Стральба прымусіла пратэстоўцаў адступіць. 3 чэрвеня3 чэрвеня 1962 года натоўпы жыхароў Новачаркаска ізноў сталі збірацца ў гараддзелаў міліцыі і дзяржбяспекі. У гэтых умовах камандуючы ПКВА Іса Пліеў аддаў загад аб увядзенні ў горадзе каменданцкай гадзіны, што і дазволіла ў бліжэйшыя суткі здушыць пратэсты[11]. НаступствыПасля расстрэлу забастоўкі, дырэктар завода Барыс Мікалаевіч Курачкін быў звольнены і выключаны з КПСС. Яго месца заняў былы дырэктар завода і намеснік старшыні Савета Міністраў РСФСР Павел Іванавіч Аброскін. Усе тры сакратары Новачаркаскага гаркама КПСС і старшыня Новачаркаскага гарвыканкама атрымалі «строгую вымову»[11]. Патрабаванні рабочых задаволеныя не былі. Інфармацыя аб ходзе забастоўкі і растрэле была засакрэчана савецкімі ўладамі і рассакрэчана толькі пасля распаду СССР.[12] АхвярыПа афіцыйных дадзеных, у выніку расстрэлу загінула 26 чалавек[13][14][15], 87 атрымалі раненні. Згодна з данясеннем штаба Паўночна-Каўказскай ваеннай акругі міністру абароны СССР, падчас беспарадкаў 15 ваеннаслужачых атрымалі раненні, каля 40 — удары і пабоі[16]. 13-20 жніўня 1962 года ў Новачаркаску адбыўся адкрыты судовы працэс над удзельнікамі забастоўкі. У выніку 7 падсудных былі прысуджаныя да смяротнага пакарання — А. Ф. Зайцаў, Б. М. Макраусаў, А. А. Коркач, С. С. Сотнікаў, М. А. Кузняцоў, У. Р. Шуваеў і У. Д. Чарапанаў. 103 падсудныя былі прысуджаныя да розных тэрмінаў зняволення[11]. У 1996 годзе ўсе асуджаныя, у тым ліку расстрэленыя, былі рэабілітаваныя расійскімі ўладамі[12]. У культуры
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia