Іса Аляксандравіч Пліеў
Іса́ Алякса́ндравіч Плі́еў (ас.: Плиты Алыксандры фырт Иссæ; 12 (25) лістапада 1903, Стары Батакаюрт, Церская вобласць — 6 лютага 1979, Масква) — савецкі военачальнік, генерал арміі (1962). Двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945). Герой Мангольскай Народнай Рэспублікі (1971). Член УКП(б)/КПСС з 1926 года. У гады Вялікай Айчыннай вайны стаў адзіным воінам-кавалерыстам, удастоеным звання двойчы Героя Савецкага Саюза: у 1944 годзе за ўмелае кіраванне войскамі пры фарсіраванні ракі Паўднёвы Буг і вызваленне Адэсы, у 1945 годзе за разгром Квантунской арміі падчас савецка-японскай вайны. Камандуючы Паўночна-Каўказскай ваеннай акругай у 1958—1968 гадах. Падчас Карыбскага крызісу, з ліпеня 1962 года па май 1963 год, камандаваў Групай савецкіх войскаў на Кубе ў ходзе аперацыі «Анадыр». Кандыдат у члены ЦК КПСС (1961—1966). Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2-8 скліканняў. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia