Цэнтральны камітэт КПСС
Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Савецкага Саюза (да вясны 1917: ЦК РСДРП; 1917—1918 ЦК РСДРП(б); 1918—1925 ЦК РКП(б); 1925—1952 ЦК УКП(б)) — вышэйшы партыйны орган у прамежках паміж з’ездамі партыі. Найбольшы па колькасці склад ЦК КПСС (412 членаў) быў абраны на XXVIII з’ездзе КПСС (1990). У. І. Ленін і іншыя заснавальнікі партыі (РСДРП) першапачаткова закладвалі прынцыпы ўнутранай дэмакратыі — у партыі ніколі не было пасады Старшыні партыі, Старшыні ЦК, Старшыні Прэзідыума. Першапачаткова часцяком Сакратар ЦК нават не ўваходзіць у склад Палітбюро ЦК. Сакратар ЦК меў першапачаткова тэхнічную ролю. У Палітбюро ўсе члены былі ў сутнасці членамі Савета Роўных. Да 29 жніўня 1991 года КПСС мела манапольныя правы на палітычную ўладу. Гэта права было замацавана канстытуцыйна: у артыкуле 126 Канстытуцыі 1936 года камуністычная партыя абвяшчалася «кіраўнічым ядром» дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, а ў артыкуле 6 Канстытуцыі СССР 1977 года КПСС была абвешчана кіраўнічай і накіравальнай сілай савецкага грамадства ў цэлым.
Пасля правалу Жнівеньскага путчу, 29 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет СССР сваёй пастановай, прыпыніў дзейнасць КПСС. 6 лістапада 1991 года Прэзідэнт РСФСР (Расіі) Б. Н. Ельцын сваім указам забараніў дзейнасць КП РСФСР на тэрыторыі Расіі, маёмасць партыі была канфіскавана на карысць новых улад. Паштовы адрас:
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia