Ноймарк (Брандэнбург)

Но́ймарк (ням.: Neumark — Новая марка, Новая мархія) — гістарычная вобласць на тэрыторыі сучаснай Польшчы, правінцыя Брандэнбургскай маркі. Назва меркавана звязана з назвамі іншых правінцый Брандэнбургскай маркі Альтмарка (Старой маркай, Старой мархіяй, цяпер у федэральнай зямлі Саксонія-Анхальт) і Мітэльмарк (Сярэдняя марка, Старая мархія).

Тэрыторыя абмяжоўваецца на поўдні гарызантальнай лініяй рэк Варты і Ноцеча, на захадзе ракой Одэр да горада Відухова, Заходнепаморскае ваяводства  (польск.), на ўсходзе па берагах ракі Дравы, на поўначы клінам выдаецца ў сярэдняе Памор'е, ахопліваючы свідвінскія землі ў Заходнепаморскім ваяводстве.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya