Нямецкая айчынная партыя
Нямецкая айчынная партыя (ням.: Deutsche Vaterlandspartei)- нацыяналістычная партыя ў Германіі. Была заснавана 2 верасня 1917 года (у гадавіну седанской перамогі[1]) Вольфгангам Каппам і Альфрэдам фон Тырпіцам. Мэтай партыі было выклікаць у германскім народзе нацыянальны рух, сарваць заключэнне міру, працягваць анексіянісцкую знешнюю палітыку. Падтрымлівала палітыку Паўля фон Гіндэнбурга і Людендорфа. Атрымлівала фінансавую падтрымку ад Вярхоўнага камандавання германскай арміі. У ліпені 1918 года на піку папулярнасці, ў партыі складалася 1 250 000 членаў, але да верасня колькасць членаў скарацілася да 800 000. З-за няўдач на фронце папулярнасць партыі імкліва падала; паводле паліцэйскіх рапартаў, пераважная большасць удзельнікаў партыйных дэманстрацый прыходзілі не падтрымліваць партыю, а пратэставаць супраць яе.[2] Неўзабаве пасля Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 года, праіснаваўшы ўсяго 14 месяцаў, партыя была распушчаная. У 1920 годзе былое кіраўніцтва партыі паспрабавала зрабіць путч. А Антон Дрэкслер, радавы член партыі, у 1919 годзе заснаваў Нямецкую рабочую партыю (ням.: Deutsche Arbeiterpartei) — папярэдніцу НСДАП. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia