Нямецкая рабочая партыя
Нямецкая рабочая партыя (ням.: Deutsche Arbeiterpartei, DAP) — партыя-папярэднік Нямецкай нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі (НСДАП). ВытокіDAP была ўтворана 5 студзеня 1919 года ў піўной Штернэкерброй у выніку зліцця «Палітычнага рабочага саюза», створанага раней Карлам Харэрам, і «Камітэта Незалежных рабочых» (створаны раней Антонам Дрэкслерам). Старшынёй DAP быў абраны Карл Харэр. І Дрэкслер і Харэр былі членамі акультнага «Таварыства Туле». На палітычныя перакананні членаў партыі моцна паўплываў настаўнік Дрэкслера — доктар Паўль Тафель , дырэктар кампаніі MAN, які таксама быў членам «Таварыства Туле» і, акрамя таго, з’яўляўся лідарам Пангерманскага саюза. Асноўнай ідэяй Тафеля было стварэнне нацыяналістычнай партыі, якая абапіраецца на рабочых, у адрозненне ад падобных партый сярэдняга класа. У момант свайго ўтварэння партыя складалася прыкладна з сарака членаў[1]. Членства Гітлера![]() 12 верасня 1919 года Адольф Гітлер, у той час капрал 1-га рэзервовага батальёна 2-га Баварскага пяхотнага палка, быў накіраваны ў якасці тайнага інфарматара рэйхсвера на сход DAP, які праходзіў у піўным зале Штернэкерброй[2]. На сходзе Гітлер уступіў у жорсткую палеміку з адным з прысутных. Дрэкслер быў гэтак уражаны прамоўніцкімі здольнасцямі Гітлера, што тут жа прапанаваў яму ўступіць у партыю. Пасля некаторага разважання Гітлер вырашыў прыняць прапанову. У канцы верасня 1919, звольніўшыся з арміі, ён стаў членам DAP[Заўв. 1]. Сваю першую прамову ў якасці члена партыі Гітлер зрабіў 16 кастрычніка 1919 года ў піўным зале Хофбройкелер. Пасля гэтага ён пачаў хутка прасоўвацца па партыйнай лесвіцы і неўзабаве стаў адным з кіраўнікоў DAP. Праз некаторы час пачаліся канфлікты Гітлера з Харэрам: калі Гітлер вырашыў правесці шырокамаштабны мітынг у пачатку 1920 года, Харэр выступіў супраць гэтага. Таксама Харэр выступаў супраць прапагандуемага Гітлерам антысемітызму, лічачы, што гэта можа адштурхнуць рабочых ад руху. У выніку Харэр пакінуў пасаду старшыні партыі; новым старшынёй стаў Дрэкслер (24 лютага 1920 года)[Заўв. 2]. Ад DAP да НСДАП24 лютага 1920 года па прапанове Гітлера партыя была перайменаваная ў НСДАП (ням.: Nationalsozialistische Deutsche Arbeiterpartei — нацыянал-сацыялістычная нямецкая рабочая партыя). Назва была запазычана ў іншай партыі таго часу — аўстрыйскай нацыянал-сацыялістычнай партыі[Заўв. 3]. Першапачаткова Гітлер хацеў назваць партыю — «Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў», але Рудольф Юнг пераканаў яго прыняць назву НСДАП[3]. Вядомыя члены партыіУ партыі састаялі наступныя вядомыя дзеячы нацыянал-сацыялізму:
Заўвагі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia