Ніжняя Баварыя (герцагства)
Герцагства Ніжняя Баварыя (ням.: Herzogtum Niederbayern) — герцагства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое існавала з 1255 па 1340 гады. ГісторыяПершае стварэннеНіжнебаварскае герцагства было ўтворана ў 1255 годзе ў выніку падзелу ўладанняў герцага Атона II паміж яго сынамі: Генрых атрымаў Ніжнюю Баварыю, а Людвіг — Верхнюю (з Пфальцам). У 1331 годзе, у выніку канфлікту Генрыха XIV са сваякамі, адпалі герцагствы Баварыя-Бурггаўзен на чале з Атонам IV, і Баварыя-Дэгендорф на чале з Генрыхам XV, аднак у 1332 годзе тры герцагі вярнуліся да сумеснага кіравання. Пасля згасання ніжнебаварскай лініі Вітэльсбахаў Людвігу IV удалося ў 1340 годзе зноў аб'яднаць баварскія ўладанні сям'і ў адно цэлае. Другое стварэннеКалі дзеці Людвіга IV у 1349 годзе падзялілі спадчыну бацькі, Людвіг V, Людвіг VI і Атон V атрымалі частку, якая зноў была названая «Верхняй Баварыяй», а Стэфану II, Вільгельму I і Альбрэхту I дасталася «Ніжняя Баварыя». У 1353 годзе Ніжняя Баварыя была падзелена зноў: Стэфану дасталася Баварска-Ландсгуцкае герцагства, а Вільгельму і Альбрэхту — Баварска-Штраўбінгскае герцагства. Герцагі Ніжняй БаварыіПершае стварэнне
Другое стварэнне
|
Portal di Ensiklopedia Dunia