Ніжняя вуліца (Гомель)
Ніжняя вуліца — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Мае спецыфічную канфігурацыю: пачынаецца ад вуліцы Юнацкай, ідучы непрацяглым адрэзкам на паўночны-захад, потым збочвае на поўнач і амаль паралельна вуліцы Юнацкай выходзіць на Круты завулак і 2-і завулак Крупскай, адкуль збочвае на ўсход і раздвойваецца — адной галіной ідзе да вуліцы Юнацкай, другой галіной скіроўваецца да вуліцы Свірыдава[1]. Складаецца з індывідуальнай забудовы пераважна сядзібнага тыпу. З гісторыіПачала фарміравацца ў даваенную пару ў мясцовасці, якую ў народзе называлі Балотам або Бязодным балотам. Па ўспамінах старажылаў, там нярэдка грузлі і патаналі, як свойскія жывёлы (каровы), так і людзі. Фарміраванне вуліцы адбывалася разам з асушэннем гэтага балота[2]. Рэшткі дрэнажнай сістэмы дагэтуль заўважаюцца на ўчастку вуліцы, паралельным 2-му завулку Крупскай. Назва, верагодна, узнікла на аснове ландшафтных асаблівасцей — вуліца будавалася ніжэй адносна і ўзгоркавай часткі Прудка (на захадзе), і прылеглага калгаснага поля (на ўсходзе). Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia